Грамадства44

СК адмаўляецца закрываць крымінальную справу Алеся Міхалевіча за Плошчу-2010

citydog.by

Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 года, але пяць гадоў таму вярнуўся на радзіму, распавёў сайту palitviazni.info, што атрымаў са Следчага камітэта адказ па сваёй крымінальнай справе па снежаньскіх падзеях 2010 года.

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 года. Тады ён з шэрагам іншых кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў краіне апынуўся пад крымінальным пераследам. Міхалевіч стаў адным з фігурантаў нашумелай справы «Аб масавых беспарадках». Пэўны час палітык знаходзіўся ў СІЗА КДБ і быў першым з тых, хто заявіў пра жорсткія катаванні ў турэмных засценках.

Выйшаўшы на волю пад падпіску аб нявыездзе, Міхалевічу ўсё ж такі ўдалося пакінуць Беларусь і эмігрыраваць у Чэхію. У верасні 2015 года палітык вярнуўся на радзіму пасля пяці гадоў жыцця за яе межамі.

Крымінальная справа па падзеях 2010 года ў дачыненні да Алеся Міхалевіча была прыпынена, але не закрыта. Праз дзесяць гадоў яе маглі б закрыць за тэрмінам даўніны, таму можна было меркаваць, што справу спыняць у гэтым годзе.

Алесь Міхалевіч з гэтай нагоды звярнуўся ў Следчы камітэт, але атрымаў адказ, з якога вынікае, што справу следчыя спыняць пакуль не збіраюцца.

«Крымінальная справа па ч. ч. 1 і 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь заведзена 20.12.2010 г. у суадноснасці з патрабаваннямі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, — гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па г. Мінску А. Матолькі. — Падчас расследвання вам прад’яўлена абвінавачванне па ч. ч. 1 і 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь.

Падчас папярэдняга расследвання па крымінальнай справе парушэння законнасці не маецца, органам крымінальнага пераследу прымаюцца ўсе неабходныя меры для поўнага, аб’ектыўнага і ўсебаковага вывучэння ўсіх абставін, якія маюць значэнне для таго, каб даць прававую ацэнку вашым дзеянням».

У выніку прадстаўнік Следчага камітэта робіць выснову: «Цяпер падстаў для спынення папярэдняга расследвання па крымінальнай справе і крымінальнага пераследу ў дачыненні да вас не маецца».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць