Грамадства8080

Прэзідэнцкая газета: Вы гатовыя да таго, што ў вашай сям'і кагосьці не стане? Рыхтуйцеся

Фота: «Настаўніцкая газета»

«Залатое пяро» Беларусі Андрэй Мукавозчык апублікаваў на sb.by чарговую калонку. На гэты раз яна прысвечана аб'яднанаму штабу і магчымым пратэстам у краіне.

Калумніст прэзідэнцкай газеты піша, што ў Беларусі рыхтуюць каляровую рэвалюцыю. Жэсты аб'яднанага штаба «пальцы-сэрца-кулак» Мукавозчык параўноўвае з нацысцкім вітаннем «зіг хайль».

Галоўнымі завадатарамі магчымай рэвалюцыі ў Беларусі журналіст называе студэнтаў і так званых «зарабітчан» (г. зн. працоўных мігрантаў). Журналіст праводзіць паралелі з Украінай, бо параўноўвае іх з «бандэраўцамі» (так расійская прапаганда злосна-грэбліва называе жыхароў Заходняй Украіны).

«Рабіць такім няма чаго, перспектывы цьмяныя, чаму не пабузіць? Ды і грошы заканчваюцца — вось іх ім і насыплюць. І пашлюць валіць уладу», — піша ў сваім тварэнні Мукавозчык.

Сімвалам бунту Мукавозчык назваў белыя стужкі.

«Калі нічога пад рукой няма — хоць пракладку на сябе чапляй, думаю, яны яшчэ гэта прапануюць», — грэбліва піша Мукавозчык.

«Залатое пяро» ўпэўнена, што белыя банты, белыя майкі, белыя блузкі будуць уніформай пратэстуючых, бо на іх «эфектна глядзіцца кроў».

Прапагандыст піша, што рыхтуецца цкаванне ўсіх «дзяржаўнікаў», наезды на выбарчыя камісіі і вулічны бунт незалежна ад выбараў.

«Хачу сказаць усяму нашаму крэатыўнаму фэйсбучнаму класу, усім разначынцам, якія дапамагаюць раздзімаць бунт у сацыяльных сетках, усім мужычкам з тапкам у адной руцэ і півам у іншай. Вы гатовыя да таго, што ў вашай сям'і, у вашым доме, у вашым асяроддзі кагосьці не стане? Рыхтуйцеся. Могуць нават забіць, а хутчэй за ўсё, заб'юць абавязкова — без гэтага бабін бунт да каляровай рэвалюцыі не дарасце. І, хутчэй за ўсё, заб'юць свае ж: правакацыя для бунту — гэта альфа і амега», — піша калумніст.

Мінінфарм прызнаў Мукавозчыка найлепшым аналітыкам Беларусі

Найлепшы! Мукавозчык сёлета выйграў яшчэ і «Залатое пяро»

Каментары80

Цяпер чытаюць

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Усе навіны →
Усе навіны

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

Навукоўцы: азонавы слой пачаў разбурацца яшчэ да эпохі фрэонаў9

Чаму нават у спякотныя дні варта есці вострую ежу

У Віцебску прадалі будынак былога хедара, дзе вучыўся Марк Шагал

Аўкцыён ад святара, карагоды пад залевай і Ціханоўская, гатовая чысціць сіфоны. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka11

Падчас атакі БПЛА ў Курскай вобласці пацярпеў грамадзянін Беларусі1

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

32‑гадовую настаўніцу гісторыі з Мінска асудзілі па палітычнай справе22

У Гродне ноччу гарэла бальніца, больш за 250 пацыентаў і персаналу эвакуявалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць