Выбары-202088

Ціханоўская сабрала стадыён у Маладзечне ФОТА, ВІДЭА

Каля 3500 чалавек сабраліся на гарадскі стадыён у Маладзечне на сустрэчу са Святланай Ціханоўскай.

Глядзіце, як выглядала чарга на мітынг:

Вось відэастрым з Маладзечна:

Карэспандэнты «Нашай Нівы» паведамляюць з месца мітынгу.

Вось што нам сказаў жыхар Маладзечна ў чарзе:

Сёння кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская здзяйсняе турнэ па заходняй частцы Беларусі.

Маладзечна — 95-тысячны горад на паўночным захадзе Беларусі.

Як стала вядома «Нашай Ніве» з дзвюх крыніц, супрацоўнікі бюджэтнай сферы Маладзечна атрымалі ўказанне адправіць на стадыён сваіх людзей.

Як чакаецца, яны павінны будуць у час мітынгу выказаць нязгоду, а пасля дэманстратыўна сысці.

У прыватнасці, ад кожнай школы завучы абавязаныя прывесці па шэсць чалавек.

Як перадае карэспандэнт «Нашай Нівы» з Маладзечна, сапраўды, на стадыёне фіксаваліся адасобленыя групкі жанчын з маскамі на тварах, якія кучкуюцца і адмаўляюцца гаварыць з прэсай.

Здаецца, ідэя дэмаршу не вельмі спрацавала. У «купках» карэспандэнты «Нашай Нівы» налічылі толькі 25 чалавек. І яны сапраўды сышлі неўзабаве пасля пачатку мітынгу — але моўчкі і цішкам.

А гэтыя жанчыны кучкуюцца асобна.

Па стане на 15.40 сотні чалавек людзей усё яшчэ чакаюць у чэргах праходу на стадыён. Нагадаем, што ад 30 ліпеня ўлады ўвялі праверку наведнікаў мітынгаў металашукальнікамі.

Змест прамовы Ціханоўскай мала адрозніваўся ад папярэдніх. Яна звярнулася да пенсіянераў і патлумачыла ім, што пенсіі плаціць не прэзідэнт, грошы на пенсіі ідуць з падаткаў.

Ціханоўская паабяцала вызваліць палітычных і эканамічных вязняў, вярнуць дэмакратычную Канстытуцыю 1994 года і правесці новыя дэмакратычныя выбары.

Сімволіка, якую раздае штаб, — маленькія бел-чырвона-белыя сцяжкі з Пагоняй. Дзясяткі такіх сцяжкоў лунаюць над натоўпам.

Мітынг завяршыўся прыкладна ў 17:15, Ціханоўская пакідала стадыён пад апладысменты, людзі хацелі з ёй сфатаграфавацца.

* * *

Фінальным пунктам пятніцы стане мітынг у Лідзе. Ён мае распачацца а 19:00 на плошчы каля Гандлёвага цэнтра «Патсдам», вуліца Лётная.

Чытайце таксама: Па-сямейнаму. Заходняе турнэ Ціханоўскай пачалося з абедзеннага мітынгу ў Смаргоні ВІДЭА, ФОТА

70 тысяч чалавек выйшлі на мітынг у падтрымку Ціханоўскай у Мінску

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх20

«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты21

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance7

Пекла можа выглядаць зусім не так, як мы думаем. Пра новы раман Югасі Каляды4

Чаму нашы адбіткі пальцаў унікальныя? І што яшчэ можа нас ідэнтыфікаваць1

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць