Пра гэта аведаміла ў сераду кіраўнік літоўскага Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце, піша Інтэрфакс.
«Пасля выбараў прытулку ў Літве папрасілі 11 грамадзян Беларусі», — сказала яна радыёстанцыі LRT radijas.
Паводле яе слоў, 10 чалавек звярнуліся з просьбай аб прытулку на мяжы, а адзін — знаходзячыся на тэрыторыі Літвы.
«З улікам таго, што цяпер адбываецца ў Беларусі, я б сказала, што гэта вельмі няшмат», — адзначыла кіраўніца Дэпартамента міграцыі.
«Сапраўды, калі рэпрэсіі не спыняцца, то прашэнняў аб прытулку можа быць яшчэ больш», — мяркуе Гудзінскайце.
Прашэнні аб прытулку разглядаюцца ў Літве ад некалькіх тыдняў да паўгода.
Яшчэ 20 беларусаў прыбылі, скарыстаўшыся гуманітарным выключэннем. «Яны ўсе з'ехалі, хочучы выратавацца ад пераследу рэжыму і хацелі апынуцца ў бяспечным месцы», — распавяла Гудзінскайце.

Каментары