Спецназ Нігерыі прайшоў навучанне ў Беларусі. Фота групы спецназаўцаў было апублікавана ў сацсетках афіцыйным прадстаўніком нігерыйскай паліцыі Бенджамінам Хундэйнам, заўважыла выданне Reform.news.

Фота: Benjamin Hundeyin, Facebook
У красавіку 2025 года нігерыйская дэлегацыя ўжо наведвала Беларусь, каб азнаёміцца з асаблівасцямі падрыхтоўкі сілавых структур спецыяльнага прызначэння беларускай арміі.

Фота: Benjamin Hundeyin, Facebook
Навучанне ў Беларусі для нігерыйскіх байцоў спецназа стала, як паведамляецца, працягам гэтага супрацоўніцтва і дазволіла абмен ведамі і вопытам у галіне тактыкі і падрыхтоўкі сілавых аперацый.

Фота: Benjamin Hundeyin, Facebook

Фота: Benjamin Hundeyin, Facebook
Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ
«Грубы імперыялізм». З'явіўся аналіз новай палітыкі ЗША вачыма лукашэнкаўскіх сілавікоў
У Каракасе амерыканскія спецназаўцы «бачылі» праз сцены. Што гэта за супертэхналогія?
Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку
Каментары