Грамадства

Праваабаронца, журналіст Валер Шчукін шпіталізаваны, ён у цяжкім стане

Праваабаронца Валер Шчукін цягам двух тыдняў знаходзіцца на лячэньні ў вайсковым шпіталі ў Менску. У шпіталь яго даставіла хуткая дапамога пасьля рэзкага пагаршэньня здароўя. Дагэтуль, паводле Валера Шчукіна, стан ягонага здароўя цяжкі, піша Радыё Свабода.

«Што ў мяне? Хворыя ныркі, пячонка, шмат іншых праблем. Адчуваю слабасьць — чуеце ж, як размаўляю. Стары ўжо, відаць, прыходзіць час. Але спадзяюся, яшчэ працягну», — сказаў Валер Шчукін у тэлефоннай размове з карэспандэнтам Свабоды. Паводле Валера Шчукіна, дактары шпіталя робяць усё магчымае, каб ён паправіўся, але пра апэрацыю гаворкі пакуль не ідзе.

«Нічога ня кажуць пра апэрацыю, хочуць ці ня хочуць, ня ведаю. Ляжу пад кропельніцай, прымаю лекі. Але нібыта робяць усё, што могуць, скардзіцца няма на што», — сказаў Валер Шчукін пра лячэньне ў вайсковым шпіталі.

Валер Шчукін — дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, дзе ўваходзіў у апазыцыйную групу. Валер Шчукін падпісаўся за імпічмэнт прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і пасьля разгону парлямэнту ў 1996 годзе заставаўся актыўным удзельнікам апазыцыйнай барацьбы. Спадара Шчукіна шмат разоў затрымлівалі на апазыцыйных акцыях, каралі арыштамі і штрафавалі.

Валер Шчукін сказаў, што і са шпіталя працягвае сачыць за сытуацыяй у краіне, і гэтак пракамэнтаваў падзеі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня:

«Думаю, мы пераможам: пратэсты не сьціхаюць, іх сацыяльная база пашыраецца, вось толькі каб страляніны не было. Лукашэнка вунь з аўтаматам ужо бегае. Як кадравы афіцэр я ведаю, што гэта азначае: пагрозу людзям, спробу іх прыстрашыць. Так, зь яго ўжо сьмяюцца, людзі ўсё менш яго баяцца, але ўсё ж, паводле закону жанру, на трэці раз зброя можа стрэліць. Гэтага нельга выключаць, трэба сьцерагчыся», — сказаў Валер Шчукін у адрас дэманстрантаў.

Валеру Шчукіну 78 гадоў. Ён былы капітан 2-га рангу, служыў на Ціхаакіянскім флёце СССР ва Ўладзівастоку. Быўшы дэпутатам Вярхоўнага Савету быў сябрам Камуністычнай партыі Беларусі, пазьней зь яе выйшаў і далучыўся да дэмакратычнай апазыцыі. У апошнія гады Валер Шчукін заняўся актыўнай праваабарончай дзейнасьцю, але працягваў удзельнічаць і ў апазыцыйных акцыях. Апошні раз Валера Шчукіна затрымлівалі падчас дэманстрацыі на Дзень Волі ў 2017 годзе.

Каментары

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць