Грамадства22

«Мяне ўжо вялі ў аўтазак, таму мама з сястрой паехалі са мной». У Мінску затрымалі маці з дочкамі-студэнткамі

Марта, Вікторыя і Яна Шчарбаковы

Сям’я Шчарбаковых — маці Вікторыя і дзьве дачкі, Яна і Марта, — 8 гадзін правялі ў Заводзкім РУУС пасьля затрыманьня на вуліцы Чабатарова, піша Радыё Свабода.

Яна і Марта студэнткі. Яна вучыцца ў Акадэміі музыкі ў Менску. Марта — у каледжы ў ЗША. У нядзелю яны ішлі з калёнай удзельнікаў «Маршу адзінства» ад мэтро «Магілёўская».

«Мы ішлі з «Магілёўскай» вялікай калёнай у некалькі соцень чалавек, — расказвае Яна. — Ужо каля мотавелазаводу нас пачаў выціскаць АМАП са шчытамі. Людзі вырашылі пайсьці іншым шляхам, ціхары за намі сачылі. Калі дайшлі да кальца на «Трактарным заводзе», пабачылі дзьве вайсковыя машыны, адтуль выбегла проста войска людзей, вельмі шмат, і яны ўсе пабеглі за намі».

Дзяўчаты разам зь іншымі ўдзельнікамі апынуліся каля дома нумар 9 на вуліцы Чабатарова. Там вайскоўцы ўзялі людзей у кола, людзі сталі ў счэпку, апавядаюць яны. Марта і Яна сталі з розных бакоў счэпкі.

«Да нас першымі АМАП падышоў, мы сталі ў счэпку, жанчыны закрылі мужчын, тады жанчын сталі жорстка штурхаць, адну пажылую жанчыну схапілі за галаву, — кажа Марта. — Людзі сталі крычаць, у кагосьці пачалася гістэрыка. Я спрабавала жанчын супакоіць і абараніць ад АМАПу».

Вікторыя Шчарбакова ў аўтазаку

«Падышоў нейкі начальнік, які не прадставіўся і сказаў, што калі вы будзеце самі заходзіць у аўтазак, то вам нічога ня будзе, — Яна расказвае, што адбывалася зь яе боку. — Але людзі адказалі, што яны яму ня вераць. Доўга нас угаворвалі, здымалі на відэа. Хтосьці пайшоў сам, а тых, хто заставаўся стаяць, сталі жорстка затрымліваць. Аднаго нават пад рэбры ўдарылі. Сказалі, што дзяўчат ня будуць затрымліваць».

Адной старой жанчыне стала кепска, і да яе выклікалі хуткую дапамогу.

Яна пазваніла маці Вікторыі. Тая была на плошчы Перамогі і на аўтамабілі прыехала да дзяўчат.

«Я думала, што калі скажу, што там мае дзеці, то ўсё вырашыцца», — кажа Вікторыя. Ёй удалося прарвацца праз счэпку і забраць Яну.

Яна і Вікторыя Шчарбаковы ў аўтазаку

«Калі жанчыны сталі падаць, мяне ззаду хтосьці схапіў, я пачула: «Гэта маё дзіця». Гэта мая мама прыехала, — кажа Марта. — Але мяне ўжо вялі ў аўтазак, бо я дапамагала там жанчынам. І мама зь сястрой вырашылі паехаць са мной».

Іх прывезьлі ў Заводзскі РУУС каля 14:00. «Мы прыехалі, нас паставілі ў двары да агароджы і пералічылі, — кажа Вікторыя Шчарбакова. — Было 29 дзяўчат і 101 хлопец».

У РУУС, кажуць Шчарбаковы, ставіліся да іх нармальна — давалі ваду, пускалі ў прыбіральню, нават дазволілі ўзяць з заплечніка бутэрброды.

«Пачуцьцё безабароннасьці моцнае, адвакатаў не дазвалялі нават тым, хто патрабаваў, — кажа Марта. — Я спачатку адмовілася падпісваць пратакол, бо мне не выклікалі адваката. Міліцыянт тады сказаў, што я буду тут начаваць да суду. Як абараняцца ў такіх умовах, невядома. Я пратакол падпісала, але напісала, з чым я нязгодная. Там было вельмі шмат памылак — і месцы працы, і вучобы».

Найбольш цяжка даваліся размовы з супрацоўнікамі, кажуць жанчыны.

«Усе гэтыя размовы, калі хочуць выцягнуць нейкае прабачэньне, раскаяньне, маўляў, самі прыдумайце прычыну, зь якой вас адпусьціць», — кажа Яна.

«Скажыце, чаго вы хочаце? Ці пойдзеце вы яшчэ? Аляксееўна пішацца праз «а» ці праз «о»?» — гэта больш маральнае катаваньне», — апісвае Вікторыя.

На ўсіх склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Калі адбудзецца суд, Шчарбаковы ня ведаюць.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

Полацкае прадпрыемства выпускае «правераныя ў баявых умовах» бронекамізэлькі ZoV4

Стала вядома, якія маркі машын беларусы найбольш завозяць з-за мяжы2

Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі35

Беларусы змогуць атрымліваць паведамленні пра штрафы праз мабільныя праграмы банкаў2

Экскурсаводаў абавязалі ведаць дзяржаўную ідэалогію і садзейнічаць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі10

У Беларусі распрацоўваюць сэрвіс для заключэння дамоў анлайн2

Ізраільскія вайскоўцы забілі выкрадальніка Шані Лук16

У Беларусі пакажуць фільм пра кіраўніцу Theranos, асуджаную на 11 гадоў за буйное махлярства. Фільм б'е ўсе магчымыя рэйтынгі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць