Культура

«Тузін. Перазагрузка». Стокс

Яны перасьпяваюць па‑беларуску адзін з сваіх галоўных гітоў «Под куполом небес».

У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт‑парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел гурт «Стокс».

Яны перасьпяваюць па‑беларуску адзін з сваіх галоўных гітоў «Под куполом небес».

Музыкі, якія цяпер жывуць у Маскве, кажуць: «Калі наша песьня будзе цікавай пэўнай праслойцы грамадзтва ў такім варыянце, то чаму і не. Беларуская мова існуе і мы адчуваем сябе беларусамі».

Гурт «Стокс» існуе ўжо 13 гадоў і ўвесь час пераязджае з гораду ў горад. Утварылася каманда ў Наваполацку, потым пераехала ў Менск, дэбютны альбом выдала ў Нямеччыне, цяперака поўным складам жыве і працуе ў Расеі.

У першы год свайго існаваньня тады яшчэ ангельскамоўныя «стоксы» атрымалі добры аванс — прыз за «Найлепшы дэбют году» на «Рок‑Каранацыі‑96». Іх дэбютны альбом No Escape (1999) падмацаваў посьпех. Дыск быў спрадусаваны гітарыстам Віктарам Смольскім з гурта Rage і выйшаў у Нямеччыне.

Потым гурт вырашыў засьпяваць па‑расейску і запісаў песьню, якая напраўду гучала пэўны час з кожнага праса — «Между Минском и Римом».

У 2006 годзе яны ўзялі гран‑пры на расейскім конкурсе «Рок‑дом» і падпісалі кантракт з Аляксандрам Куцікавым, музыкам гурта «Машина времени», кіраўніком лэйблу Sintez Records, які стаў прадусарам беларускай каманды. Музыкі актыўна ўвайшлі ў расейскую музычную прастору, гралі на «Musicfest 2006» у Лужніках, фэсьце «Движение» ў Самары ды іншых буйных оўпэн‑эйрах. Разам зь «Ляпісам Трубяцкім» і «Бі‑2» былі хэдлайнэрамі беларускага фэсту «Рок за Баброў».

Летась «Стокс» запісалі свой другі нумарны альбом «Не замерзай», які трапіў у топ‑10 рэлізаў году па вэрсіі Experty.by, а цяпер працуюць над новай праграмай. У межах праекту «Перазагрузка» музыкі перасьпяваюць адзін са сваіх галоўных гітоў «Под куполом небес».

Музыкі прызнаюцца, што заўжды станоўча ставіліся да беларускай мовы, клявішнік каманды Кірыл Парфёнаў колісь уваходзіў у склад легенды беларускага року — гурта «Мясцовы час», але ўласна «Стокс» толькі аднойчы сьпявалі па‑беларуску — у праекце «Песьнярок» (1997) яны выконвалі песьню «Ружы цьвет».

«Калі нашая песьня будзе цікавая пэўнай праслойцы грамадзтва ў такім варыянце, то чаму і не. Беларуская мова існуе і мы адчуваем сябе беларусамі», — кажа Аляксей Стокс, які цяпер жыве паміж Масквой і Наваполацкам, дзе дагэтуль знаходзіцца яго сям’я. За пераасэнсаваньне песьні «Под куполом небес» узяўся паэт Глеб Лабадзенка.

Наступны ўдзельнік праекту «Перазагрузка» будзе прадстаўлены 7 траўня.

Тузін гітоў

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду6

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду6

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць