Грамадства66

Міліцыянеры прыкінуліся кліентамі і запрасілі хлопца «правесці інтэрнэт». А калі прыйшоў — затрымалі

Незвычайную гісторыю свайго затрымання расказаў «Нашай Ніве» менеджар па продажах магілёўскага інтэрнэт-аператара «Транстэлекам» Дзмітрый Гутараў.

«Мяне заснялі «ціхары» на магілёўскіх акцыях 30 жніўня і 6 верасня. Міліцыя нібыта шукала мяне, але павестку я не атрымліваў. Яны прыйшлі па месцы прапіскі, але там не жыву.

І вось 21 верасня паступае званок майму непасрэднаму начальніку ад нібыта кліентаў, якія хацелі б, каб я правёў ім наш інтэрнэт, маўляў, персанальна мяне рэкамендавалі. Мне далі адрас, я туды прыехаў, але з машыны выйшлі тры чалавекі ў штацкім і затрымалі мяне», — расказаў Гутараў. 

Пасля затрымання хлопца завезлі ў РАУС. «Сказалі, што калі не прызнаю віну, то пасадзяць у ізалятар», — тлумачыць ён.

Пасля 9 гадзін знаходжання ў міліцыі хлопец выйшаў з пратаколам па артыкуле 23.34.

7 кастрычніка суддзя Ленінскага раёна Магілёва Вікторыя Палякова прысудзіла Дзмітрыю Гутараву штраф 540 рублёў.

***

Праект 23-34 збірае гісторыі беларусаў, якія былі пакараныя па гэтым «народным» артыкуле. На гэты момант свае ўспаміны пакінулі ўжо амаль 2000 чалавек. Каардынатары прапануюць дапамогу пацярпелым.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі10

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр 46‑гадовы дырэктар «Кераміна» Алег Панасюк8

Лукашэнка: Людзі хочуць жыць у сваёй краіне свабодна38

Былога лідара «Маладога фронту» Яўгена Скочку прысудзілі да трох гадоў калоніі3

Мінімальная норма — 100 кіламетраў у дзень: жыхар Пінска аб'ехаў на ровары ўсе раёны Беларусі4

Дактары рыхтуюць Ксюшу з СМА да генна-замяшчальнай тэрапіі

Буйны хостынг-правайдэр Cloudflare выдаў расійскаму месенджару «Макс» пазнаку шпіёнскага прыкладання1

Малады смаргонскі шчыпач звольніўся з «Кранаспана» і паехаў штурмаваць Купянск — цяпер маці шукае, як атрымаць магільныя14

«Я заліп, заліпайце і вы». Гурневіч пра новы гістарычны праект «Карона Вітаўта»29

У Рагачове бяда з вадою — яна пайшла з пахам ацэтона і фарбы. Вадаканал пацвердзіў праблему1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі10

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць