Усяго патроху

Калядкі

УЧОРА ЗЬВЯЧОРА

Учора зьвячора*

Засьвяціла зора.

Зора засьвяціла,

Сьвет узьвесяліла.

Сьвет узьвесяліўся:

Хрыстос нарадзіўся.

Хрыстова раджэньне

Людзям на збаўленьне.

Людзі, выбягайце,

Хрыста прывітайце.

Хрыста прывітайце,

Нам каляду дайце.

* Кожны радок сьпяваецца двойчы.

НОВА РАДАСЬЦЬ СТАЛА

Нова радасьць стала,

Яка не бывала.

Над Бэтлемам зьвезда ясна,

Сьветла засіяла.

Там Хрыстос радзіўся,

Зь Дзевы ўцелавіўся,

На нябесі і на землі

Нам дабраславіўся.

Ангелы сьпяваюць,

Ісуса вітаюць,

На нябесі і на землі

Мір правазглашаюць!

НЕБА I ЗЕМЛЯ

Неба i земля,

Неба i земля,

Радасна сьпяваюць.

Анёлы сьвету,

Анёлы сьвету

Дзiва абвяшчаюць.

Прыпеў:

Хрыстос нарадзiўся,

Бог аб'явiўся,

Анёлы сьпяваюць,

Пастушкi iграюць,

Дзiва-дзiва абвяшчаюць.

У Бэтлееме,

У Бэтлееме

Вясёла навiна

Чыстая Дзева,

Чыстая Дзева

Нарадзiла Сына.

Прыпеў.

А мы Дзiцятку,

А мы Дзiцятку

Богу паклон дайма.

Славу на вышынях,

Славу на вышынях

Яму засьпявайма.

Прыпеў.

ЦІХАЯ НОЧ

Ціхая ноч, сьвятая ноч!

Усё сьпіць, сьніць даўно.

Толькі Маці Сьвятая усьцяж

Ціха ў ясьлях люляе Дзіця -

Сьпі, Сыночак малы,

Люлі-люлі, сьпі!

А угары усё гарыць

Серабром зорных крыг,

Хор анёлаў пяе пастухом

Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,

Сьветлай песьняй хвалы

Славяць Збаўцу зямлі.

Ціхая ноч, сьвятая ноч,

Ў родны край завітай,

Людзям сум і тугу разгані,

Хай жа цешацца ў гэтыя дні,

Ў ціхую, сьвятую ноч,

Ў ціхую, сьвятую ноч!

ДОБРЫ ВЕЧАР ТОМУ

Добры вечар тому*,

Хто ў гэтаму дому!

Мы самi з сабою,

Зь дзецьмi i жаною,

Сталы засьцiлаем,

Каляды спраўляем.

А па гэтай мове

Будзьма ўсе здаровы,

А па гэтай казцы

Жывiце ў ласцы.

* Кожны радок сьпяваецца двойчы.

ЗОРА ЗАСЬВЯЦІЛА

Учора зьвячора зора засьвяцiла,

Новы год, новы, зора засьвяцiла.

А Божая Мацi Сына нарадзiла,

Новы год, новы, Сына нарадзiла.

Сына нарадзiла, у пялёны спавiла,

Новы год, новы, у пялёны спавiла.

У пялёны спавiла, анёлам сказала,

Новы год, новы, анёлам сказала:

"Анёлы сьвятыя, калышыце Сына,

Новы год, новы, калышыце Сына.

Калышыце Сына, пойце Яму песьнi,

Новы год, новы, пойце Яму песьнi.

Пойце Яму песьнi, да ўсё i сьвятыя,

Новы год, новы, да ўсё i сьвятыя".

Усе людзi рады, усе весяляцца,

Новы год, новы, усе весяляцца.

На Божага Сына ўсё не наглядзяцца,

Новы год, новы, ўсё не наглядзяцца.

НА НОВА ЛЕТА РАДЗI, БОЖА, ЖЫТА

На нова лета радзi, Божа, жыта,

Шчодры вячор, багаты вячор*,

Жыта пшанiца, усякая пашнiца,

Дай табе Божа, пане-гаспадару,

Пiва варыці, сынкоў жанiці,

Гарэлiцу гнацi, дачок выдавацi,

Залезь на баляску i дастань каўбаску!

Стань на драбiнку i дастань саланiнку!

Кошычак маку да таго прысмаку.

Збаночак мёду нам на асалоду.

*Паўтараецца пасьля кожнага радка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць