Мастак Мікола Купава, які стварыў эталон нацыянальнага сцяга, адзначае 75-годдзе

Фота «Радыё Свабода»
Мікола Купава нарадзіўся ў Оршы ў 1946 годзе. Жыве ў Мінску. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі і экслібрысу. Даследуе беларускую архітэктуру, у прыватнасці аршанскае абарончае і сакральнае дойлідства.
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, дзяржаўных літаратурных музеях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых установах.
У 1991 годзе Мікола Купава разам з мастакамі Яўгенам Куліком, Уладзімірам Крукоўскім, Лявонам Бартлавым і Львом Талбузіным стварыў эталон дзяржаўнага герба «Пагоня» і сцяга Рэспублікі Беларусь.
У 2020 годзе мастак перахварэў на каранавірус, ляжаў у шпіталі, але акрыяў ад хваробы.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары