Улада

«Грошы не выкінутыя на вецер»: Лукашэнка падзякаваў Пуціну за дапамогу эканоміцы Беларусі

На сустрэчы з Пуціным у Сочы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з 33 дарожных карт па інтэграцыі Беларусі і Расіі засталося 6-7, над якімі працягваюць працаваць урады, паведамляе ТАСС.

Прэс-служба прэзідэнта РФ / ТАСС

«Мы, па-мойму, 33 напрамкі пазначылі — гэтыя дарожныя карты, якія выпрацавалі. Мы дамовіліся аб тым, што мы іх мадэрнізуем, абновім. Урады вельмі многае зрабілі, яны абнавілі фармат. Сёння пасол Сямашка дакладваў, што там, можа быць, засталося з 33 шэсць-сем дарожных карт, над якімі ўрады працуюць. Усе астатнія гатовыя да падпісання», — адзначыў Лукашэнка.

«Я, вядома, вельмі ўдзячны Вам за тую падтрымку, якую вы аказваеце эканоміцы Беларусі. Павінен вас праінфармаваць, што гэта не дарма, грошы не выкінутыя на вецер», — сказаў таксама ён.

Лукашэнка таксама выказаў надзею на працяг перамоў з Пуціным.

«Гэта сапраўды рэдкасць, што кіраўнікі дзяржаў цяпер сустракаюцца з вока на вока і размаўляюць. Думаю, што мы працягнем такі фармат размовы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пуцін у сваю чаргу заявіў, што «інструменты ўзаемадзеяння добра адладжаны, працуюць добра. У нас няма ні аднаго дня, каб нашы калегі не размаўлялі адно з адным, вырашаючы тыя ці іншыя пытанні, якія стаяць перад намі».

Прэзідэнт Расіі дадаў, што ў лютым-сакавіку ў Беларусь будуць пастаўленыя новыя партыі вакцыны ад каранавіруса і тэхналогіі яе вытворчасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе1

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі3

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца3

Лукашэнка папрасіў АДКБ быць «вельмі акуратнай і карэктнай» у працы з Арменіяй3

Забіты кіраўнік выведкі КВІР — адна з самых уплывовых постацяў сілавога блока Ірана8

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе1

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць