Навука і тэхналогіі

Новы этап «галасавой рэвалюцыі»: галасавыя памочнікі вучацца разумець нетыповае маўленне

Галасавыя памочнікі, такія як Alexa ці Siri, часта не могуць зразумець мову людзей з заіканнем або дэфектамі маўлення. Аднак іх стваральнікі намагаюцца гэта выправіць.

Фота Depositphotos.com

Google — адна з тэхналагічных кампаній, якая спрабуе навучыць сваіх галасавых памочнікаў разумець кожнага. Гэты праект прыцягвае шмат інвестыцый, бо людзі з дызартрыяй, што часта развіваецца ў выніку цэрэбральнага паралюшу, пухліны галаўнога мозгу ці хваробы Паркінсана, з’яўляюцца той групай людзей, для якой тэхналогіі распазнавання голасу будуць надзвычай карыснымі.

Прадстаўнікі кампаніі перакананыя, што для хворых на цэрэбральны паралюш або тых, хто перасоўваецца ў інвалідным вазку, магчымасць кантраляваць голасам навакольную прастору можа стаць незаменнай у штодзённым жыцці, піша The Wall Street Journal.

Менавіта таму Google распачала ініцыятыву па зборы звестак нетыповага маўлення, каб удасканаліць свае тэхналогіі распазнавання голасу. Праект Google Project Euphonia накіраваны на тое, каб стварыць мабільны дадатак, праз які людзі з парушэннямі маўлення маглі б кіраваць Google Assistant.

Акрамя гэтага, здольнасць галасавых памочнікаў разумець людзей з парушэннямі маўлення можа паспрыяць больш шырокаму выкарыстанню такіх тэхналогій сярод пажылых людзей, якія больш схільныя да дэгенератыўных захворванняў, што ўплываюць на маўленне.

Удасканаліць свае галасавыя памочнікі імкнецца таксама і Amazon. У снежні кампанія пачала супрацоўнічаць з ізраільскімі распрацоўшчыкамі дадатку Voicett. Дадатак аналізуе артыкуляцыйныя асаблівасці кожнага асобнага чалавека, а пасля можа перакладаць неразборлівае маўленне ў зразумелыя ўсім словы. Такая інтэграцыя ў хуткім часе дазволіць людзям з парушэннямі маўлення карыстацца галасавым памочнікам Alexa, які належыць Amazon.

Apple заявіла, што функцыя Hold to Talk, якую кампанія стварыла яшчэ ў 2015 годзе, ужо дазваляе карыстальнікам кантраляваць, як доўга яны хочуць, каб галасавы памочнік Siri іх слухаў. Тым самым тэхналогія не перапыняе карыстальнікаў, якія заікаюцца.

Цяпер Apple імкнецца, каб прылады аўтаматычна вызначалі людзей з заіканнем. Для гэтага кампанія сабрала 28000 аўдыя з падкастамі людзей, якія заікаюцца. На аснове гэтых звестак будуць удасканальвацца галасавыя памочнікі ад Apple.

Першыя галасавыя памочнікі сталі даступныя 10 гадоў таму. Іх развіццё даецца не так проста. Але, мяркуючы па ўсім, праз некалькі дзесяцігоддзяў чалавек будзе камандаваць голасам бытавой тэхніцы, і тэксты на камп'ютары мы будзем не друкаваць, а надыктоўваць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць13

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку хуліганы прычапіліся да беларускай сям’і і пачалі яе абражаць24

Першая віцэ-міс Беларусі выйшла замуж ФОТЫ11

Стас Мытнік з Akute стварыў сольны праект — паслухайце яго дэбютны трэк1

МЗС Расіі дало нечаканае тлумачэнне выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране6

З серады на адну капейчыну падаражэе бензін

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць13

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць