Грамадства

Праваабаронца Зміцер Салаўёў — падазраваны па крымінальнай справе

Увечары 1 сакавіка ў Мінску быў затрыманы праваабаронца і сябра рады пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» Зміцер Салаўёў. Напярэдадні ён выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту 16 лютага.

spring96.org

Яго даставілі ў Следчы камітэт, дзе дапыталі ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, які груба парушаюць грамадскі парадак). Пасля допыту Змітра адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, паведамляе spring96.org.

Падчас масавага нападу на праваабаронцаў і журналістаў 16 лютага ў дом Змітра Салаўёва пад Мінскам уварваліся супрацоўнікі АМАПа і ГУБАЗіКа і правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку. Ператрус адбываўся ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ.

Пасля ператрусу праваабаронца быў затрыманы.

18 лютага Салаўёў быў асуджаны на 12 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП. На яго доме ўбудаваны бетонны барэльеф з «Пагоняй», і суддзя суда Мінскага раёна Анжаліка Казлова палічыла гэта пікетаваннем. 28 лютага яго вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма13

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»64

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

На Партызанскім праспекце ў Мінску перакулілася таксі ВІДЭА

Пра жывёл на дарогах пачне папярэджваць штучны інтэлект

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма13

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць