Грамадства

«Выклікалі тых, хто падпісаў хоць адну петыцыю». Адвакатку Шынкарэвіч пазбавілі ліцэнзіі — яна шукае працу

Адвакатка Алена Шынкарэвіч спецыялізавалася на гаспадарчым праве. У апошнія паўгода абараняла і тых, на каго заводзілі адміністрацыйныя справы за ўдзел у маршах. Пра адну з гэтых спраў вы дакладна чулі: суддзя палічыла, што заключаная дамова з адвакатам даказвае «намер удзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях».

З сакавіка Алену пазбавілі ліцэнзіі. Фармальна — праз недастатковую кваліфікацыю.

«У мяне была пазачарговая атэстацыя па выніках праверкі Мінскай абласной калегіі адвакатаў, якую праводзіў Мінюст. Праверка рабілася прыцэльна па некалькіх адвакатах. Быў знойдзены шэраг бюракратычных заўваг, звязаных з дакументаабаротам, нічога сур’ёзнага.

Учора быў першы паток на пазачарговую атэстацыю, 7 адвакатаў. Траіх пазбавілі ліцэнзіі, траім — пакінулі з адтэрміноўкай на тры месяцы і аднаму пакінулі ліцэнзію. Усе адвакаты, якіх учора выклікалі, падпісвалі хаця б адну петыцыю», — распавяла Алена.

У яе пыталі, ці свядома яна падпісвала ліст супраць гвалту (спасылка на петыцыю адлюстравалася на яе старонцы ў сацыяльных сетках). А на атэстацыі патрабавалі даслоўнага цытавання норм, прычым большасць пытанняў тычылася крымінальнага права, якім адвакатка амаль не займаецца.

Калегія прагаласавала адзінагалосна — ліцэнзіі пазбавіць.

«Гэта адзінае, што мяне сапраўды засмуціла. Я спадзявалася, што хаця б мая калегія, прадстаўнікі якой таксама былі ў камісіі, не пабаіцца прагаласаваць супраць», — прызнаецца адвакатка.

Цяпер яна шукае працу і гатова разглядаць розныя прапановы.

«Калі ў каго ёсць прапановы, куды я магу сябе прыстроіць (часткова або цалкам), я адкрыта да прапаноў. Нагадваю, што спецыялізуюся на працы з юрыдычнымі асобамі (дэбіторка, карпаратыўная, дагаворная праца і іншае). Досвед працы з 2009 года ў гэтай галіне. Усіх люблю! Жыве Беларусь!!!» — напісала ў фэйсбуку Алена Шынкарэвіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць