Грамадства

Палітзняволенага Дзмітрыя Фурманава, якога судзяць па справе Ціханоўскага, змясцілі ў карцар

Дзмітрый Фурманаў у судзе. Фота: spring96.org

Сёння пасля суда над Дзмітрыем Фурманавым, Уладзімірам Кнігам і Яўгенам Разнічэнкам стала вядома, што палітзняволенага Фурманава 9 сакавіка змясцілі ў карцар на пяць дзён. Як паведаміў ягоны бацька, нават сам Дзмітрый не ведае, што стала прычынай дысцыплінарнага спагнання. Па словах бацькі палітзняволенага, Дзмітрый у цэлым не скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў гродзенскай турме, куды яго перавезлі з жодзінскага ізалятара перад судом, паведамляюць праваабаронцы.

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 10 сакавіка прайшоў ужо як мінімум дзясяты працэс па гэтай справе, суд пачаўся 18 студзеня. На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных спраў за тыя падзеі. Іх усіх абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі. Сёння на судзе дапыталі чарговага сведку, аднаго з супрацоўнікаў АМАПа — Аляксандра Супруна, які нёс ахову грамадскага парадку ў цывільным адзенні на Савецкай плошчы 29 траўня, калі адбыўся інцыдэнт. Па словах абвінавачанага Уладзіміра Кнігі, які раней працаваў у гродзенскім АМАПе, па яго падліках з ведамасцяў, якія далучаны да матэрыялаў справы, 29 траўня на Савецкай плошчы ў Гродне для аховы грамадскага парадку былі задзейнічаныя 48 супрацоўнікаў міліцыі. 

Паралельна ў судзе Ленінскага раёна Гродна судзяць палітзняволенага кіроўцу аўтадома «Страна для жизни» Аляксандра Арановіча. Там таксама ажыццяўляецца допыт сведак: супрацоўнікаў АМАПа, відавочцаў інцыдэнту на Савецкай плошчы і іншых. Сам Аляксандр адмовіўся ад дачы паказанняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць