Да настаўніка гісторыі са Смаргоні, якога звольнілі пасля знятага вучнем відэа, прыйшлі сілавікі
Да настаўніка гісторыі са Смаргоні Андрэя Пятроўскага, які пазбавіўся працы ў мясцовай гімназіі пасля ўрока ў адзінаццацікласнікаў, дзе адзін з вучняў зняў відэа, прыйшлі сілавікі. Ён кажа, што прэтэнзіі звязаныя з нейкім «распальваннем сацыяльнай варожасці», піша Tut.by.

Андрэй Пятроўскі кажа, што сілавікі да яго дадому прыйшлі ўвечары 18 сакавіка. Быў праведзены агляд, канфіскаваныя старэнькі ноўтбук, планшэт, флэшкі і яго смартфон. Усё адбывалася з санкцыі пракурора. Прэтэнзіі да настаўніка, як яму растлумачылі, звязаныя з «распальваннем сацыяльнай варожасці».
Пастановы аб завядзенні крымінальнай справы настаўнік не бачыў. Зыходзячы з пастановы аб аглядзе цяпер праводзіцца праверка.
Нагадаем, 46-гадовы настаўнік са Смаргоні Андрэй Пятроўскі пазбавіўся працы пасля таго, як адзін з яго ўрокаў на відэа зняў вучань. Тады настаўнік распавядаў пра АДКБ. Пятроўскага абвінавачвалі ў тым, што сярод іншага настаўнік нібыта паказваў дзецям відэа, дзе былі кадры з тэлеграм-канала, які нельга называць. Сам жа Андрэй Францавіч распавядаў, што матэрыялы для ўрокаў браў у адкрытым доступе ў сетцы, а дзецям заўсёды даваў толькі правераную інфармацыю.
Настаўнік са Смаргоні расказваў на ўроку пра бчб-сцяг, а сын чыноўніцы запісаў усё на тэлефон — настаўніка звольнілі
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары