Улада

На саміце АДКБ падпісана пагадненне аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання

Нягледзячы на пазіцыю Беларусі.

«Нягледзячы на адсутнасць беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам, на саміце АДКБ 14 чэрвеня ў Маскве падпісана пагадненне аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання.

«Падпісаны дакумент, які ўключае ў сябе пагадненне аб Калектыўных сілах, рашэнне Савета калектыўнай бяспекі аб складзе КСАР», — цытуе прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева РІА Новости. Акрамя таго, паводле яго слоў, падпісаны дакумент аб ходзе выканання рашэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ ад 4 лютага 2009 года аб КСАР.

Перад пачаткам саміта беларускі бок заявіў, што не даваў згоду на прыняцце рашэнняў на мерапрыемствах АДКБ.

Каментуючы наяўную сітуацыю, прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў, у прыватнасці, заявіў: «Немагчымасць прыняць рашэнне без кансенсусу ўсіх дзяржаў — удзельніц АДКБ відавочная. Беларусь была вымушана накіраваць адпаведную ноту ў Сакратарыят АДКБ толькі пасля таго, як, нягледзячы на ўсю відавочнасць гэтага, прагучаў шэраг заяў з боку афіцыйных прадстаўнікоў адной з дзяржаў — членаў арганізацыі, сутнасць якіх у тым, што няўдзел іншай дзяржавы — члена АДКБ у Савеце калектыўнай бяспекі павінна быць праігнаравана і што, маўляў, дакументы, вынесеныя на разгляд маскоўскай сесіі АДКБ, могуць быць ухвалены і без удзелу гэтай дзяржавы (гаворка, відаць, ідзе пра міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова. — БелаПАН.). Гэта спроба ігнараваць не толькі прынцыповую пазіцыю дзяржавы — члена АДКБ, але і ігнараваць асноватворнае правіла арганізацыі — правіла кансенсусу пры прыняцці рашэнняў, якое гарантуе на практыцы няўхільны ўлік меркаванняў усіх без выключэння членаў арганізацыі ў такой важнай справе, як бяспека».

Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС яшчэ раз нагадаў, што прычынай няўдзелу краіны ў гэтай сесіі ОДКБ «стала

катэгарычная нязгода Беларусі прымаць рашэнні АДКБ, скіраваныя на ўмацаванне ваенна-палітычнай бяспекі, ва ўмовах і да таго часу, пакуль адкрыта падрываецца эканамічная бяспека аднаго з членаў арганізацыі, у цяперашнім выпадку — Рэспублікі Беларусь». «Гэта наша свядомая пазіцыя», — зазначыў Андрэй Папоў.

Паводле яго слоў, накіраваннем адпаведнай ноты ў Сакратарыят АДКБ аб адсутнасці кансенсусу па дакументах маскоўскай сесіі беларускі бок яшчэ раз паказвае, што «ігнараваць пазіцыю дзяржавы — члена арганізацыі нельга, а рашэнні насуперак меркавання любой дзяржавы арганізацыі — нелегітымныя».

У той жа час прэзідэнт Расіі, выступаючы на саміце, адзначыў, што Беларусь можа далучыцца да падпісаных сёння дакументаў пазней. «Мы разумеем, што тыя дзяржавы, якія пакуль не далучыліся да адпаведных рашэнняў, — у іх адкрытая для гэтага пазіцыя, яны змогуць сфармуляваць гэтую пазіцыю для сябе і пры правядзенні неабходных дзяржаўных працэдур далучыцца да гэтых рашэнняў. Мы будзем гэтаму рады», — сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Прэзідэнт РФ лічыць, што ў цяперашняй сітуацыі прэзідэнт Беларусі паступіў не як партнёр, не паведаміўшы асабіста аб рашэнні не ўдзельнічаць у саміце АДКБ у Маскве ў сувязі з рознагалоссямі па праблеме паставак малочнай прадукцыі.

«Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка не тэлефанаваў мне і не казаў мне, што ён збіраецца прыняць рашэнне аб тым, каб не прыязджаць, хоць супрацоўнікі яго адміністрацыі тэлефанавалі нам», — сказаў Мядведзеў на прэс-канферэнцыі пасля завяршэння саміта АДКБ.

Ён таксама заявіў, што беларускія ўлады павінны вырашаць эканамічныя пытанні з Расіяй шляхам двухбаковых кантактаў, а не палітызаваць праблемы і не раздзімаць «істэрыку». «Эканамічныя пытанні пажадана вырашаць шляхам непасрэдных кантактаў, а не перакідваючы цяжар адказнасці за двухбаковыя эканамічныя праблемы на шматбаковы фармат, які забяспечвае жыццё і бяспеку ў шэрагу дзяржаў», — сказаў Мядзведзеў.

Вяртаючыся да тэмы КСАР, прэзідэнт РФ адзначыў: «У канчатковым выніку, вядома, гэта рашэнне нашых партнёраў, мы да яго ставімся спакойна, не драматызуем нічога, упэўнены, што беларускі бок ацэніць усе перавагі вяртання да абмеркавання пытання аб членстве і падпісанні дагавора аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання. <...> Спадзяюся, што гэтая мяса-малочная істэрыка не сапсуе працы па Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання», — заявіў Дзмітрый Мядзведзеў.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць