Па стане на 17:50 27 сакавіка праваабаронцы зафіксавалі прозвішчы 62 затрыманых чалавек. Міліцыя паведамляе пра 100 затрыманых.
Большасць затрыманых у Мінску, каля плошчы Бангалор. У тым ліку затрыманыя галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, фатограф Надзея Бужан і журналістка Кацярына Карпіцкая. Затрыманыя рэдактары Tut.by Ганна Калтыгіна і Галіна Уласік.
Таксама затрыманыя некалькі чалавек у Навагрудку. Паведамляецца, што яны прыйшлі на экскурсію.
МУС Беларусі паведаміла, што звыш за 100 чалавек дастаўленыя ў аддзяленні за адміністрацыйныя парушэнні, у тым ліку пікетаванне, піша «РІА Навіны».
-
Польскі банк Millennium папярэдзіў беларусаў без ДНЖ пра блакаванне аперацый на рахунках з 12 снежня
-
У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара
-
Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца
Каментары