Свет1414

Тэгеран: Дзесяткі тысяч на вуліцах

Палітычны землятрус у Іране. Нягледзячы на забарону ўладаў, свет народу выйшла на маніфестацыі супраць рэжыму Ахмадзінэджада і Хамэнэі.

Палітычны землятрус у Іране. Нягледзячы на забарону ўладаў, свет народу выйшла на маніфестацыі супраць рэжыму Ахмадзінэджада і Хамэнэі.

Прысутныя на маніфестацыі карэспандэнты агенцтва Франс Прэс і ВВС паведамляюць, што на вуліцы Тэгерану ў панядзелак выйшлі сотні тысяч, а можа нават мільёны людзей. Яны скандуюць: «Аллах акбар». Адбылася найбольшая дэманстрацыя за ўвесь час існавання Ісламскай рэспублікі. Да маніфестантаў далучыўся і кандыдат у прэзідэнты краіны, былы прэм’ер-міністр Мірхасэйн Мусаві.

Улады рабілі ўсё, каб сарваць выступ апазіцыі. Праца інтэрнэту ў краіне была замаруджаная. Уначы спецслужбы арыштавалі амаль 150 студэнтаў, прыхільнікаў апазіцыі. Ва ўніверсітэцкім гарадку — асноўнай базе апазіцыі, яны разграмілі сядзібы незалежных арганізацый. У краіне глушацца трансляцыя замежных станцый, якія надаюць на фарсі.

Нягледзячы на гэта, у панядзелак праціўнікі існага ладу запоўнілі цэнтральныя вуліцы сталіцы. Вялізная людская рака тры гадзіны плыла ад плошчы Рэвалюцыі да плошчы Свабоды ў Тэгеране. Калона расцягнулася на шэсць кіламетраў. Паводле назіральнікаў, гэта была найбольшая дэманстрацыя ад часоў Ісламскай рэвалюцыі. У адрозненне ад шумных дэманстрацый у студэнцкім гарадку, вялікі марш праходзіў пераважна моўчкі, амаль у поўнай цішыні. Такое было рашэнне арганізатараў.

Кіраўніцтва Германіі, Францыі і Брытаніі прадэманстравала сваю салідарнасць з пратэстоўцамі.

Мусаві першы раз за два дні з’явіўся на людзях і пакуль няясна, які ягоны план дзеянняў. Першы вынік пратэстаў — ацэнка сумленнасці прэзідэнцкіх выбараў перададзеная на разгляд радзе вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі, найвышэйшаму дарадчаму органу, што складаецца з мулаў і суддзяў. Аднак сілавыя структуры застаюцца пад кантролем Ахмадзінеджада, а народныя масы — пад уплывам прапаганды дзяржаўнага ТВ.

Паводле афіцыйных вынікаў галасавання, Мусаві апярэдзіў Ахмадзінеджада толькі ў сталіцы і ў рэгіёнах, населеных нацыянальнымі меншасцямі (Курдыстан, Азербайджан, Белуджыстан).

Відэа і фоты з краіны прабіваюцца за мяжу дзякуючы Інтэрнэту — пратэстоўцы выкарыстоўваюць flickr.com і twitpic.com. З'явіліся фоты і ролікі з мітынгаў у іншых гарадах Ірану — Ісфахане, Мешхедзе, Шыразе.

Наступная вялікая дэманстрацыя запланаваная на аўторак.

* * *

Каментар Рэдакцыі

Мы, беларусы, ведаем, што такое маніпуляцыя грамадскай думкай праз СМІ і што такое абавязковая дзяржаўная ідэалогія. Нам лёгка зразумець матывы, якія кіруюць прыхільнікамі іранскай апазіцыі.
У Іране мае месца такое ж сутыкненне дэмакратычнай і аўтарытарнай мадэляў кіравання, як і на поставецкай прасторы.

Ахмадзінеджад — кіраўнік таго ж тыпу, што і Лукашэнка, Чавэс і Мугабэ. Ён прыйшоў да ўлады на папулісцкай праграме і грунтаваў далейшую папулярнасць на масавым прамыванні мазгоў і задзіранні з Захадам. Іхная рыторыка аднолькавая да болю: усе, хто супраць іх, гэта «адмарозкі, якія адпрацоўваюць гранты». Іранскі гарлахват яшчэ й зняславіў сваё імя адмаўленнем Халакосту (за якім стаіць вар'яцкая прага новага Халакосту), так як Лукашэнка назаўжды будзе асацыявацца з выказваннем пра «не ўсё толькі кепскае ў Гітлеру».

Аятала Хамэнэі і Ахмадзінеджад працягваюць свае небяспечныя мары пра сусветнае панаванне ісламу ў яго шыіцкім варыянце.

Мусаві — такі ж прыхільнік пабудовы краіны ў адпаведнасці з нацыянальнымі і рэлігійнымі традыцыямі, як і ягоны апанент. Аднак ён і прыхільныя да яго аятолы належаць хутчэй да мусульманскага варыянту еўрапейскай «хрысціянскай дэмакратыі». Вакол яго з'ядналася незалежнае грамадства Ірану, што ўжо само сабой ёсць знакам.

Перамагчы папулізм, узброены электроннымі СМІ і які не вагаецца ўжываць сілу, няпроста. Гэта патрабуе і смеласці, і арганізатарскіх здольнасцяў, і проста ўдачы. Вынік тэгеранскіх маніфестацый няпэўны. Мы ў сваіх думках — з тымі, хто кінуў выклік няволі. Нашы сімпатыі — з іранскімі студэнтамі, а не з басіджамі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць