НАУ Латушкі распрацавала канцэпцыю рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі
Канцэпцыя прадугледжвае як вызваленне змешчаных у турмы і СІЗА па палітычных матывах, так і дапамогу і кампенсацыі ўсім пацярпелым ад незаконных дзеянняў улады ад 1994 года пачынаючы. Мэта — каб палітычныя рэпрэсіі больш ніколі не паўтарыліся.

Паведамляецца, што на рэабілітацыю могуць разлічваць і тыя, супраць каго была заведзеная крымінальная або адміністрацыйная справа з палітычнай падаплёкай; тыя, хто прайшоў праз катаванні і быў збіты; тыя, каго звольнілі ці выключылі з вну за погляды і перакананні; тыя, хто быў выправаджаны з краіны, у каго адабралі бізнэс.
Адзначаецца, што ўсе рэпрэсаваныя будуць цалкам адноўленыя ў сваіх правах, змогуць вярнуцца ў краіну, працягнуць працу і вучобу. Ахвяры рэжыму атрымаюць матэрыяльную кампенсацыю, ім будзе аказаная юрыдычная, псіхалагічная і медыцынская дапамога. Для гэтага будзе створаная камісія, у якую ўвойдуць паважаныя юрысты, эканамісты, праваабаронцы і грамадскія дзеячы, а таксама Фонд, сфармаваны за кошт рэспубліканскага бюджэту, міжнароднай падтрымкі, ахвяраванняў грамадзян і бізнэсу, спагнанняў з вінаватых у рэпрэсіях.
-
У санаторый пад Маладзечнам завезлі на лячэнне «ветэранаў СВА»
-
«Экстрэмісцкімі» прызналі інстаграм-старонку Канстанціна Каверына і 250 стыкераў
-
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары