Моды

Каляровыя футры, сафары, народны касцюм. 10 трэндаў з Беларускага тыдня моды

3 і 4 красавіка ў Мінску пасля перапынку ў год прайшоў тыдзень моды. Летась праз эпідэмію і палітычную сітуацыю ў краіне паказы былі немагчымыя. Сёлета за новымі калекцыямі моднікі сачылі анлайн. «Наша Ніна» вылучыла асноўныя трэнды ад айчынных дызайнераў.

Звычайна вясной прэзентуюць адзенне на восень-зіму, але на беларускім тыдні адышлі ад гэтых умоўнасцяў і паказалі калекцыі на цяперашні і наступны сезон.

Сафары

Nelva

Стыль адзення паляўнічых і археолагаў даўно палюбіўся модніцам за яго зручнасць і ўніверсальнасць. Дадаць атласную хустку ці туфлі-лодачкі — і атрымаеце элегантны вобраз, кеды і панаму — кэжуал-варыянт. Класічнае сафары мае на ўвазе пясочны колер, але дызайнеры прапануюць таксама новае прачытанне — у блакіце.

Пастэль

Buter, Nelva, Buter

Пяшчотна-ружовы, персікавы, малочна-блакітны… Калі хочацца, каб вясна з квітнеючымі садамі заўсёды была з табой, вы ведаеце, што абраць.

Трансфармацыя беларускага касцюму 

LSD Clothing

Беларускі строй — гэта не толькі вышыванкі. Гэта яшчэ і асаблівы крой і прапорцыі. Брэнд LSD Clothing, вядомы стылёвымі касухамі з эка-скуры, прадставіў сваё бачанне культурнага коду. «Рупліва вывучыўшы архівы, я акуратна прэпарыравала касцюм, перасабраўшы яго ў сучасным ключы. Андарак, кашуля, фартух перанесліся ў ХХІ стагоддзе і знайшлі новае жыццё ў актуальных сілуэтах і тканінах», — тлумачыць задуму крэатыўны дырэктар брэнда Дар’я Лебедзева.

Пэчварк

Tanya Tur, Kastrama, Davidova

Трэнд на лапікавае шыццё прарочаць і сусветныя подыумы — яркія мадэлі мільгалі, напрыклад, на паказе Chloé ў Парыжы. Прычын такой увагі да рукадзелля можа быць некалькі: гэта і імкненне да экалагічнай вытворчасці, і жаданне разнастаіць будзённы гардэроб нестандартнай і эксклюзіўнай рэччу.

Высокае мастацтва

Buter, Key-to-art, Natalia Korzh

Галоўнай карцінай мінулага года стала «Ева» Хаіма Суціна. Рабіць адсылкі да яе цяпер — палітычнае выказванне. Дый хваля сышла. Таму дызайнеры натхняліся іншымі творамі. Рэнесанс, ар-дэко, супрэматызм — паход у такім уборы ў музей ці культурную імпрэзу нібыта нямакае, што вы ў кантэксце.

Раслінны прынт

Loverani, Natalia Korzh, Nelva

Без сукенак у кветкі не абыходзіцца ніводны сезон вясна-лета. Апроч прынту, звярніце ўвагу на аб’ёмныя рукавы — яшчэ адна тэндэнцыя, якая палюбілася дызайнерам і гучна вярнулася ў моду.

Каляровыя футры

Davidova, Davidova, T. Efremova

Узімку беларусы звычайна пераходзяць на цёмныя колеры. Але ў наступным халодным сезоне дызайнеры прапануюць перагледзець гэты падыход і аддаць перавагу яркай гаме. Застацца незаўважным у такім футры немагчыма, таму перш чым апрануць яго, сачыце за навінамі.

Неонавыя колеры

Davidova

Для тых, хто хоча адчуць сябе гераіняй мультфільма і сумуе па пазітыўных эмоцыях, натхненнем стане калекцыя Марыны Давыдавай. Калі няма настрою — стварай яго сам.

Сукенка для русалкі

Tamara Harydavets

Калі і быць каралевай, то марской. Бліскаўкі, перламутр, луска… Дызайнер Тамара Гарыдавец паказала, што серабрыстыя сукенкі могуць сабе дазволіць не толькі дзяўчаты, але і кабеты ў паважным узросце. 

Плеценыя торбы

Варыянт для расслабленага шпацыру па горадзе ці курортным узбярэжжы. Можна спалучаць як з лёгкімі пастаральнымі сукенкамі, так і з джынсамі.

Каментары

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе3

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

Сын Трампа многае вырашае. Вось як тлумачаць нявыбар Пампеа21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе3

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Галоўнае
Усе навіны →