Культура

Пілігрымкі ў Будслаў сёлета зноў пройдуць у індывідуальным фармаце

На 80-м пленарным пасяджэнні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі пасля абрання біскупа Алега Буткевіча старшынёй Канферэнцыі былі вызначаны асноўныя асаблівасці сёлетняга Будслаўскага фэсту, паведамляе catholic.by.

Фота Віктара Ведзеня

Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў гонар апякункі Беларусі пройдуць у пятніцу 2 ліпеня і ў суботу 3 ліпеня.

Урачыстасці сёлета пройдуць у традыцыйным фармаце, але з захаваннем належных санітарных прадпісанняў і без арганізаваных пілігрымак. Тым не менш, усе ахвотныя могуць ладзіць пілігрымкі ў індывідуальным парадку. Так было ўжо ў мінулым годзе, калі ўпершыню ў новай гісторыі Будслаўскага фэсту з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі у Нацыянальны санктуарый не ішлі вялікія арганізаваныя групы пілігрымаў.

Пра тое, якім чынам лепш пілігрымаваць да Маці Божай у час пандэміі, Catholic.by запытаўся ў дасведчанага пілігрыма і арганізатара многіх пілігрымак у Будслаў — пробашча будслаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксяндза Дзмітрыя Дубовіка.

«Вядома, праблема не ў тым, каб ісці ў Будслаў у пешай пілігрымцы ці ехаць на ровары. У цяперашняй сітуацыі галоўнай цяжкасцю з’яўляецца арганізацыя супольнага харчавання і начлегаў падчас пілігрымак з вялікай колькасцю ўдзельнікаў.

Каб выключыць ці, прынамсі, звесці да мінімуму рызыку заражэння, пілігрымы могуць ісці ў Будслаў па адным, сем’ямі ці невялікімі групамі. Харчавацца ім давядзецца індывідуальна, а начаваць — у намётах, як падчас турыстычнай вандроўкі. Тое самае датычыцца пілігрымак на роварах.

Напэўна, у гэтым пілігрымкавым сезоне трэндам зноў стануць індывідуальныя пілігрымкі паасобку ці ў складзе малых груп, а таксама аднадзённыя пілігрымкі, накшталт той, якую штогод арганізуюць сямейныя рухі з вёскі Пузыры.Акрамя таго, заўсёды актуальнай застаецца магчымасць трапіць на фэст у Нацыянальны санктуарый на транспарце», — падаў ксёндз Дзмітрый Дубовік ідэі, якімі могуць скарыстацца тыя, хто пажадае сёлета трапіць на фэст у Будслаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім10

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

На дне Дняпра знайшлі вялізны скарб з візантыйскімі манетамі2

Бабарыка расказаў пра «круглы стол» у СІЗА КДБ і свой ход думак у 2020-м5

Рыбакоў: Не было ніякіх спроб ЗША пасварыць нас з Расіяй2

240 тысяч еўра ўжо сабралі на палітвязняў. Збор яшчэ можна падтрымаць

Германія плануе прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву18

Дэпартаваныя ва Украіну палітвязні правядуць там яшчэ некалькі дзён4

Лосік: Інкамунікада? Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым30

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну121

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім10

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць