Віцэ-прэм'ер РФ: «Дарожная карта» па нафце і нафтапрадуктах з Беларуссю гатовая да падпісання
Дарожная карта па нафце і нафтапрадуктах паміж Расіяй і Беларуссю гатовая да падпісання. Пра гэта заявіў у пятніцу журналістам віцэ-прэм'ер Аляксандр Новак па выніках перамоў прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна з яго беларускім калегам Раманам Галоўчанкам, піша ТАСС.
«У нас дарожная карта па электраэнергетыцы ўжо падпісаная, па нафце і нафтапрадуктах гатовая да падпісання. Цяпер працягваецца дапрацоўка дарожнай карты па газавай сферы», — сказаў ён.
Новак распавёў, што на перамовах абмяркоўваліся «пытанні інтэграцыі ва ўсіх сферах, у тым ліку і ў сферы энергетыкі». Паводле яго слоў, «усе гэтыя працэсы павінны быць сінхранізаваныя, паколькі стварэнне адзіных рынкаў мае на ўвазе пад сабой не асобна ўзятую сферу <…>, але і іншыя пытанні, якія тычацца падатковага, фінансавага, банкаўскага заканадаўства».
Па словах Новака, пагадненне па перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў у расійскіх партах працуе, пры гэтым аб'ёмы перавалкі ў рамках гэтых дамоўленасцяў «некалькі большыя, чым планавалася ў сакавіку». Віцэ-прэм'ер дадаў, што «ў красавіку таксама плануюцца аб'ёмы павялічаныя».
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Цяпер чытаюць
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары