Свет

Польшча пачынае выходзіць з лакдаўну

У Польшчы адмяняюць некаторыя абмежаванні, звязаныя з эпідэміяй каранавіруса. «З 1 мая дазволеная будзе спартыўная актыўнасць на свежым паветры, але таксама ў закрытых памяшканнях і басейнах», — абвясціў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, паведамляе radyjo.net.

Foto: Adam Guz/KPRM

З 4 мая пачнуць працаваць гандлёвыя цэнтры, буйныя крамы і мэблевыя крамы. Дзеці з 1-3 класаў пачатковых школ пасля майскіх святаў вернуцца ў школы ў стацыянарным рэжыме. Музеі будуць працаваць пры захаванні санітарных нормаў. Плануецца, што ўсе школьнікі вернуцца да стацыянарнай вучобы 29 мая. Таксама ў гэты дзень будуць адкрыты, між іншым, спартыўныя залы. Але гэта пакуль толькі планы, усё залежыць ад развіцця эпідэміі. На працягу апошніх дзён фіксавалася меншая колькасць хворых, чым на працягу апошніх тыдняў, сёння было паведамлена пра амаль 8,9 тыс. новых захворванняў. 

«Мы павінны падыходзіць да адмены абмежаванняў спакойна і асцярожна. Гэты план залежыць ад канкрэтных крытэрыяў. Вірус не знікне за адну ноч. Мы павінны захаваць магчымасць хуткага рэагавання ў выпадку росту колькасці інфекцыяў», — сказаў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.

За ўвесь час у Польшчы зафіксавана 2 млн 768 тысяч выпадкаў каранавіруса, гэта сёмае месца ў Еўропе. Памерлі 65 897 чалавек. Учора было зафіксавана 5 707 выпадкаў каранавіруса.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя15

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць