Усяго патроху

Выглядаеце маладзейшым за свой узрост? Вось як гэта ўплывае на вашу кар’еру

Калі вы падобны да падлетка, гэта можа карэнным чынам змяніць вашу кар’еру. Ці сапраўды малады выгляд можа паспрыяць вашай кар'еры?

Фота pixabay.com

Знешняя маладосць — якасць, якую цэняць амаль у кожнай сферы жыцця. Але на працы да маладых людзей звычайна ставяцца не так добра. Няма дакладнай статыстыкі на гэты конт, але ў сеціве хапае асобных гісторый пра непаразуменні і нават цкаванне такіх супрацоўнікаў, піша ВВС.

З'яўляецца ўсё больш доказаў таго, што малады выгляд не толькі стварае нязручнасці. Такая знешнасць таксама можа радыкальна паўплываць на тое, наколькі кампетэнтным вас будуць лічыць, і нават вызначыць, якія канкрэтна задачы вы будзеце выконваць у першы час працы на новым месцы. Напрыклад, такіх людзей хутчэй прызначаць на месцы, дзе патрэбныя клопат і ўвага да іншых, але ім з меншай імавернасцю прапануюць працаваць на дзяржаўных пасадах.

У гэтага ёсць некалькі прычын, але, напэўна, галоўная з іх — так званы эфект лялечнага твару. Ён азначае, што людзі схільныя лічыць, што калі ў чалавека дзіцячыя рысы твару, то ён мае адпаведны нясталы характар. Але ў такой знешнасці ёсць і свае плюсы, бо людзі звычайна жадаюць абараняць тых, хто мае такія рысы. Таксама людзі, знешне маладзейшыя за свой узрост, лічацца больш прывабнымі.

У асноўным пад дзіцячымі рысамі разумеюць круглы твар, маленькую сківіцу, нос гузікам і вялікія выразныя вочы. Цікава, што не важна, колькі насамрэч гадоў чалавеку з гэтымі рысамі. Эфект лялечнага твару спрацоўвае, калі такі чалавек выглядае маладзейшым за людзей свайго ўзросту.

Ад людзей з дзіцячымі рысамі твару часта чакаюць, што ім не будзе хапаць важных для кар’ернага росту рысаў характару ці што яны будуць зусім няздольныя працаваць у нейкіх сферах. Такіх людзей лічаць тымі, каму ў параўнанні з іншымі не хапае кантролю над сабой — напрыклад, кампетэнтнасці ці здольнасці дасягаць сваіх мэтаў.

Як жа пераадолець гэтую дыскрымінацыю? Самае простае, што можна зрабіць, — гэта неяк змяніць знешні выгляд. Напрыклад, жанчыны ва ўзросце трохі за 20 выглядаюць старэйшымі, калі наносяць макіяж, хаця з больш сталымі жанчынамі гэта чамусьці не працуе. Акрамя макіяжу, дапамагае нашэнне штаноў замест сукенак ці спадніц і каштоўных упрыгажэнняў. Мужчынам жа варта паспрабаваць нашэнне барады.

Але можна і проста змяніць стаўленне да праблемы. Варта зразумець, адкуль у кожнага канкрэтнага чалавека бярэцца трывога, звязаная з тым, наколькі кампетэнтнымі яны выглядаюць, і пачаць працаваць над упэўненасцю і самаацэнкай. Калі чалавек будзе вылучаць упэўненасць, іншыя аўтаматычна пачнуць лічыць яго больш кампетэнтным.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў8

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ2

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні17

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў13

На Гомельшчыне дрэва ўпала на рэйсавы аўтобус з пасажырамі

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў4

З'явіліся антуражныя ФОТЫ, як выглядае былая Валадарка не толькі звонку, але і знутры5

Белы дом уключыў у склад Рады міру замест Беларусі Бельгію26

«Магія па-за Хогвартсам». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму выяву майстра на бляшанках з півам друкуюць дагары нагамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў8

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць