Грамадства

«Прыйшлі ўчора». Што кажуць сваякі затрыманых за каментары пра смерць пілотаў

Міліцыя пахвалілася: за каментары пра смерць пілотаў, якія разбіліся ў Баранавічах, затрымалі 20 чалавек. Частку з іх — некаторых з імёнамі і прозвішчамі — паказалі па БТ. Ролік суправадзілі каментаром: маўляў, вось такі «нечалавечы кантынгент ірваўся да ўлады».

«Наша Ніва» ідэнтыфікавала некалькіх затрыманых. Людзі з абсалютна розных гарадоў і рэгіёнаў, рознага ўзросту і прафесій. Выглядае, што па ўсіх прыйшлі раніцай 27 мая.

А.В. з Баранавіч (сваякі папрасілі не называць імя мужчыны) быў затрыманы на працы.

Яго жонка адмовілася ад каментароў. Вядома толькі, што мужчыну забіралі ў кайданках.

Дзмітрыю Зотаву з Жодзіна каля 30 гадоў, працуе у будаўнічай кампаніі, займаецца праектаваннем. Не рабочы, мае добрую пасаду.

«Ён жыве адзін. І раптам учора не выйшаў на працу, — кажа родная сястра хлопца. — Пасля мне пазванілі. Міліцыя ці СК званілі, я не ведаю — была ў шоку. Сказалі, што яго затрымалі. За што, не сказалі. Здаецца, што за непадпарадкаванне, штосьці такое. 

Дзе ён цяпер, я не ведаю. У чым канкрэтна абвінавачваецца — таксама.

Мама набірала на той нумар, з якога нам сказалі пра затрыманне брата. Там ёй адказалі: званіце ў СІЗА. Я так разумею, у Мінск?»

Генадзь Казакевіч, намеснік міністра ўнутраных спраў, паведаміў у сюжэце БТ: заведзеная крымінальная справа па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса. Гэта значыць, што каментатараў вінавацяць у распальванні варожасці. Пакаранне ад штрафу або арышту да 5 гадоў калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць