Грамадства

Новаўвядзенні ў Працоўным кодэксе: звальненне за пападанне на суткі, забарона палітычных забастовак

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пракаментавала змены ў Працоўны кодэкс і закон «Аб прамысловай бяспецы», якія ўнесены прынятым 28 мая 2021 года законам №114-З «Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін», піша БелТА.

Так, у частцы пытанняў дысцыплінарнай адказнасці пункт 7 артыкула 42 Працоўнага кодэкса дапаўняецца новымі падставамі звальнення з ініцыятывы наймальніка. Гэта адсутнасць на працы ў сувязі з адбываннем адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, што перашкаджае выкананню працоўных абавязкаў.

Дастатковай падставай таксама можа стаць прымус работнікаў да ўдзелу ў страйку, стварэнне іншым работнікам перашкод для выканання іх працоўных абавязкаў, заклік работнікаў да спынення выканання працоўных абавязкаў без уважлівых прычын; удзел работніка ў незаконнай забастоўцы.

Законам унесены змены ў артыкул 46 ПК, згодна з якім выключаюцца неабходнасць папярэдняга паведамлення прафсаюза пры скасаванні працоўнага дагавора з работнікам па вышэйназваных трох новых падставах звальнення, а таксама магчымасць уключэння ў калектыўныя дагаворы, пагадненні патрабавання аб папярэдняй згодзе прафсаюза на звальненне на гэтых падставах.

Вызначаюцца дысцыплінарная адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні з персанальнымі данымі. Артыкул 47 ПК дапоўнены новай падставай звальнення за парушэнне работнікам парадку збору, сістэматызацыі, захоўвання, змены, выкарыстання, абязлічвання, блакавання, распаўсюджвання, прадастаўлення, выдалення персанальных даных.

Карэкціроўкай артыкула 49 ПК пашыраныя паўнамоцтвы наймальніка для адхілення работніка ад працы. У прыватнасці, у выпадках, калі той заклікае іншых работнікаў да спынення працы без уважлівых прычын.

Разам з уключэннем у ПК новых падстаў звальнення, законам удакладняецца парадак прыцягнення работнікаў да дысцыплінарнай адказнасці. Змены ў артыкул 199 кодэкса прадастаўляюць наймальніку права прымяняць да работніка дысцыплінарнае спагнанне ў тым ліку і ў тых выпадках, калі немагчыма атрыманне ад работніка тлумачэння з нагоды здзейсненай дысцыплінарнай правіны. Адсутнасць такой магчымасці павінна быць аформлена актам з указаннем прысутных сведак.

Артыкул 388 ПК дапаўняецца нормай, згодна з якой пры правядзенні забастовак забараняецца выстаўленне палітычных патрабаванняў. З улікам карэкціроўкі артыкула 395 ПК рашэнне суда аб прызнанні незаконнымі забастоўкі або рашэння аб яе правядзенні будзе падлягаць неадкладнаму выкананню.

Вызначана, што спецыяльным законам могуць быць устаноўлены абмежаванні рэалізацыі права на страйк у той меры, у якой гэта неабходна ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб.

Законам устаноўленая забарона на правядзенне забастовак на прадпрыемствах, якія маюць небяспечныя вытворчыя аб'екты.

Змены ўступяць у сілу 30 чэрвеня 2021 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца7

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць