Спорт

З’ехаў з Украіны ў пачатку вайны, гуляе ў Гвардыёлы, жанаты са спартовай журналісткай. Што мы ведаем пра Аляксандра Зінчанку

Герой гульні са Швецыяй.

Фота Getty Images

Украіна — у чвэрцьфінале футбольнага чэмпіянату Еўропы! У гісторыі нашых суседзяў такое здараецца ўпершыню. Білет у наступную стадыю турніру ўкраінцы заваёўвалі ўвечары 29 чэрвеня ў цяжкай гульні з камандай Швецыі. Канчатковы лік матча па выніках ажно 120 хвілін гульні — 2:1 на карысць украінцаў.

Галоўная зорка гульні — Аляксандр Зінчанка. На 27-й хвіліне матча гэты паўабаронца англійскага «Манчэстэр Сіці», які ў мінулых гульнях чэмпіянату не быў асабліва заўважны, моцным ударам адкрыў лік. На 43-й хвіліне шведы дзякуючы голу паўабаронцы Эміля Форсберга выраўнялі лік.

Спатрэбіўся дадатковы час, каб вызначыць пераможцу. Напрыканцы яго, ажно на 121-й хвіліне гульні, дзякуючы пасу Зінчанкі свой першы гол за зборную забіў украінскі нападаючы Арцём Доўбік. Цікава, што за пару месяцаў да старту Еўра галоўны трэнер украінцаў Андрэй Шаўчэнка распавядаў, што Доўбік не гатовы да гульні за зборную: ён не забіваў галы нават у таварыскіх гульнях.

Асноўныя падзеі гульні Швецыя — Украіна.

Але ж, безумоўна, топавы з учарашніх украінскіх герояў — Аляксандр Зінчанка, 24-гадовы паўабаронца англійскага «Манчэстэр Сіці». Гэты хлопец родам з невялікага гарадка Радамышль у Жытомірскай вобласці, на сёння яго насельніцтва налічвае 14 тысяч чалавек. Свой футбольны шлях Зінчанка пачынаў у мясцовай спартовай школе, у складзе якой браў прызы на ўкраінскіх спаборніцтвах.

Першы вялікі клуб у кар’еры Аляксандра — данецкі «Шахцёр», якому хлопец належаў з 2010 па 2014 гады. А потым Зіна, як яго называюць фанаты, сышоў з клуба праз непаразуменне з кіраўніцтвам. Аляксандр наракаў на тое, што не бачыў для сябе магчымасці трапляць у асноўны склад каманды, кіраўніцтва ж «Шахцёра» сцвярджала, што хлопца пераманілі расійскія футбольныя агенты. Яшчэ адной прычынай для сыходу Зінчанкі былі баявыя дзеянні на Данбасе — хлопец, які на той час яшчэ быў непаўналетнім, з’ехаў у Расію разам з роднымі.

Некалькі месяцаў Аляксандр не мог знайсці сабе прафесійны клуб і гуляў у адной з маскоўскіх аматарскіх ліг. У пачатку 2015-га гулец перабраўся ў расійскую «Уфу», а летам 2016 падпісаў кантракт на пяць год з англійскім «Манчэстэр Сіці». Спачатку хлопца адсылалі ў арэнду ў нідэрландскі «ПСВ», але з цягам часу ён замацаваўся ў асноўным складзе англійскай каманды, дзе гуляе пад кіраўніцтвам зорнага трэнера Пэпа Гвардыёлы.

Зінчанка таксама вядомы праз сваю гісторыю кахання. Яго выбранніца, вядомая пад псеўданімам Улада Сядан, набыла вядомасць летам 2016 года, калі зборная Украіны выступала на мінулым чэмпіянаце Еўропы ў Францыі. Журналісты проста заўважылі на трыбунах французскіх стадыёнаў прыгожую дзяўчыну ў адзенні колераў украінскага сцяга, і яе фоты набылі вядомасць у Сеціве.

Пазней Уладзе прапанавалі працу спартовай журналісткі на ўкраінскіх каналах. А ў 2019 годзе пра дзяўчыну зноў пачалі пісаць у прэсе, і гэтая хваля вядомасці якраз была звязаная з Аляксандрам Зінчанкам. Тады скончылася пераможная для Украіны гульня са зборнай Сербіі, і футбаліст даваў пасляматчавы каментар для Улады — але не стрымаўся і пацалаваў дзяўчыну.

Так журналістам стала вядома пра іх знаёмства, якое з перарасло ў рамантычныя адносіны. З цягам часу Улада перабралася да каханага ў Манчэстэр, а ў мінулым годзе яны пабраліся шлюбам, пара чакае дзіця. 

Фота: Instagram Улады Зінчанка.

Яшчэ адна цікавостка пра Зінчанку — яго падабенства да іншага гульца «Манчэстэр Сіці», бельгійца Кевіна дэ Брэйнэ. У раздзявальні каманды жартуюць пра тое, што двух футбалістаў нібыта цяжка адрозніць адзін ад аднаго. Кевін і Аляксандр і самі часам абменьваюцца жартамі і троляць адзін аднаго — так, некалькі год таму дэ Брэйнэ крытыкаваў праз клубную прэс-службу стыль адзення Зінчанкі. Але ж, калі стала вядома пра тое, што Зінчанка хутка стане бацькам, бельгіец не забыў яго павіншаваць — напісаў на старонцы аднаклубніка ў сацсетцы забаўнае «Малайчынка, сынок».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць