Грамадства

«На месцы Пратасевіча магла быць Ціханоўская» Франак Вячорка распавёў, як узмацнілі бяспеку экс-кандыдаткі ў прэзідэнты

Дарадца Ціханоўскай па міжнародных адносінах у інтэрв’ю праекту «Ток» распавёў, што на месцы Рамана Пратасевіча магла апынуцца Святлана Ціханоўская. Самалёт, на якім Пратасевіч ляцеў з Афінаў у Вільню, пасадзілі ў Мінску, а Рамана і яго дзяўчыну затрымалі сілавікі.

«Там была вельмі складаная сітуацыя з гэтым пералётам, — кажа Франак Вячорка. — Наша дэлегацыя мусіла ляцець у суботу, за тыдзень да таго, як Пратасевіча забралі, з Афінаў таксама праз тэрыторыю Беларусі, і пры ўзлёце самалёт паламаўся.

 Вышынямер не спрацаваў — было рэзкае аварыйнае тармажэнне, самалёт знялі, рэйс адмянілі, і трэба было застацца на адзін дзень даўжэй, то-бок самалёт скасавалі ў апошні момант. На наступны дзень трэба было выбіраць, як дабірацца ў Вільню, але нармальных рэйсаў не было.

 І ў нас было два квіткі: адзін з перасадкай праз еўразвязаўскую краіну і адзін прамы «Райнэйр». І мы ў апошні момант купілі квіткі на «Райнэйр», напрасткі, вось той самы, якім ляцеў Пратасевіч, і даляцелі».

Але потым першыя тлумачэнні, якія мы пачулі пасля пасадкі Пратасевіча, выглядалі, як быццам гэта былі загатоўкі не пад арышт Пратасевіча, а пад арышт Ціханоўскай. Гэты было вельмі-вельмі дзіўна. І сапраўды, калі б яны затрымалі не аднаго Пратасевіча, а цэлую дэлегацыю — гэта была б для іх, канечне, вялікая здабыча. 

Вячорка прызнае, што пытанню бяспекі не надзялялася дастатковая ўвага:

«Я думаю, што мы вінаватыя, што не думалі пра бяспеку, трэба зрабіць высновы, і ўсім, хто зараз знаходзіцца пад патэнцыйнай пагрозай, — усе ўцекачы, актывісты, праваабаронцы, — трэба быць вельмі ўважлівымі, пяць разоў падумаць, як вы ляціце, што вы робіце, як вы вяртаецеся дадому, мяняць маршруты. Тут, у Вільні, пасольская машына пад’язджае, кідае цябе ў багажнік, вязе ў Беларусь — і ніхто не заўважыць, літоўцы не будуць спыняць дыпламатычную машыну Лукашэнкі.

Нават у такіх момантах мы пачалі па-новаму думаць пра бяспеку. Калі гэта адбылося — памянялася стаўленне да Ціханоўскай. Была паездка ў Варшаву і ў Чэхію — ёй далі максімальную бяспеку. Зараз еўрапейскія краіны будуць перастрахоўвацца пяць разоў».

Глядзіце цалкам гутарку тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі32

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць