Грамадства

Рэйтынг Лукашэнкі сярод украінцаў упаў за год на 34 працэнты

Папулярнасць Аляксандра Лукашэнкі сярод жыхароў Украіны ўпала з 70% у сакавіку 2020-га да 36% у лютым 2021-га. Пра гэта сведчаць апытанні Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі.

Ранейшая папулярнасць Лукашэнкі звязвалася з яго нейтральнай пазіцыяй у расійска-ўкраінскім канфлікце. Але пасля выбараў 2020-га і падаўлення пратэстаў супраць іх фальсіфікацыі стаўленне ўкраінцаў пачало мяняцца. 

У верасні 2020-га сацыёлагі прапанавалі рэспандэнтам адказаць на пытанне, каго ўкраінцы больш падтрымліваюць — Аляксандра Лукашэнку ці ўдзельнікаў пратэстаў? У тым выпадку Лукашэнка атрымаў 31% падтрымкі, а 45% выказалі сваю падтрымку ўдзельнікам акцый пратэстаў.

На прэс-канферэнцыі 9 жніўня Аляксандр Лукашэнка паўтарыў даўні фэйк, што ў 2014-м у Беларусі знайшлі прыстанішча 160 тысяч грамадзян Украіны. Насамрэч, паводле звестак Дэпартамента па міграцыі, у тым годзе прытулак у Беларусі атрымалі ўсяго каля 6000 чалавек.

Учора таксама Аляксандр Лукашэнка сказаў украінскаму журналісту: «Вы дажартуецеся да таго, што я рызыкну і пераступлю мяжу без зброі. І ў мяне будзе не 40% украінцаў, а мінімум 90%. І мы Украіну павернем… Не для таго, каб захапіць, а каб зрабіць Украіну ўкраінскай».

Каментары

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі9

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Арменіі вырашылі прыбраць расійскіх памежнікаў са сваіх межаў2

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ42

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі9

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць