У Мінску дзве школьніцы прадавалі наркотыкі. Цяпер ім пагражае да 20 год калоніі
Дзяўчынам па 15 год, самі яны наркотыкі не ўжывалі, кажуць, хацелі зарабіць. Бацькі нічога не ведалі пра іх бізнэс.

Вядома, што школьніцы забралі аптовую партыю мефедрону, расфасавалі яго на дробныя дозы і расклалі па тайніках. Пакупнікоў шукалі праз Тэлеграм.
Ім прад’явілі абвінавачванне ў незаконным распаўсюдзе наркотыкаў (ч.4 арт. 328) і змясцілі ў СІЗА. Дзяўчатам пагражае ад 10 да 20 гадоў зняволення.
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары