Культура66

Полацкая непатрэбшчына

Анатоль Сідарэвіч піша пра помнік Андрэю Альгердавічу, што нядаўна паставілі ў горадзе.

…Пачуўшы па тэлефоне, што я ў Полацку, Уладзімер Арлоў параіў:

— Абавязкова паглядзі помнік Баламуту.

Каб не сарамаціцца, я не стаў удакладняць, хто такі Баламут, а пачаў варушыць «архівам», намагаючыся дадумацца, хто ж з полацкіх дзеячоў заслужыў такую мянушку. І згадалася мне чытанае на сайце «Нашай Нівы» — што ў Полацку паставілі помнік князю Андрэю… ну, вядома ж, Полацкаму.

Я нават трохі пакрыўдзіўся за князя Андрэя, сына Альгерда і Марыі Віцебскай. Не такі ён ужо і баламут. Проста, не яго планіда была сесці на сталец у Вільні.

Пра сваё жаданне паглядзець помнік Андрэю Альгердавічу я сказаў аднаму полацкаму грэка‑каталіку.

— Паглядзіце, паглядзіце… — загадкава прамовіў той.

І вось полацкі таварыш па партыі вязе мяне па Ніжнепакроўскай, вырульвае на вуліцу Энгельса — і ў двары нейкае ўстановы мы бачым помнік.

Разглядаць гэты твор ні мае спадарожнікі, ні я не захацелі.

Калі я вярнуўся ў Барысаглебскі манастыр, дзе спыніўся разам з пілігрымамі, полацкі грэка‑каталік спытаўся:

— І якія ўражанні?

— Калі б гэтаму чалавеку замест мяча скульптар даў у руку дубіну, я падумаў бы, што перада мною — разбойнік з вялікай дарогі.

Грэка‑каталік заўсміхаўся:

— Палачане кажуць, што яму трэба было даць у рукі пісталет.

…У людзей ёсць нейкі ідэальны вобраз князя — суверэна, ваяра. Тое, што зляпіў невядомы мне аўтар і што, кажуць, адлілі на ліцейным заводзе ў Полацку, вобразу такога князя не адпавядае.

Даўшы — без грамадскага абмеркавання — дазвол паставіць гэты помнік, полацкая ўлада прадэманстравала сваё ўяўленне пра ідэал дзяржаўнага мужа і свой эстэтычны густ.

Добра хоць тое, што «айцы горада» не выставілі гэтае сарамаццё на адной з гарадскіх плошчаў.

Анатоль Сідарэвіч

Каментары6

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ4

Закрылася піцэрыя, якую італьянец адкрыў у вёсцы Крывая Бяроза5

Дзяржаўныя мовы на 100 балаў здалі больш за 1400 чалавек. Больш чым на 90% гэта руская3

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая турыстычная арганізацыя Беларусі2

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць