Грамадства

20-гадовага мінчука асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыі пратэсту

Сёння, 10 верасня, суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд 20-гадоваму слесару Арцёму Саковічу. Яго абвінавачвалі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса за падзеі жніўня 2020 года.

Маладога чалавека абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 КК), падрыхтоўцы да незаконнага вырабу і нашэння прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 295-3), паведамляюць праваабаронцы.

На судзе Саковіч сказаў, што ў ноч з 10 на 11 жніўня мінулага года ён прысутнічаў на акцыях пратэсту, але толькі здымаў тое, што адбывалася на тэлефон. 12 жніўня яго знаёмыя (адзін з якіх пазней з'ехаў у Польшчу) прапанавалі зрабіць «кактэйлі Молатава».

З каністрай і бутэлькамі маладых людзей затрымалі ў адным з двароў мікрараёна Захад-3: «Трошкі пакалацілі і павялі ў мікрааўтобус».

Спачатку ў дачыненні да Саковіча склалі адміністрацыйны пратакол. У рамках крымінальнай справы маладога чалавека затрымалі толькі 22 чэрвеня, калі ён прыйшоў у міліцыю як сведка па іншай крымінальнай справе.

Саковіч таксама даведаўся, што знаходзіўся ў вышуку, хаця, па яго словах, не хаваўся — жыў дома, хадзіў на працу.

У судзе віну Саковіч прызнаў цалкам. Выступаючы з апошнім словам, малады чалавек сказаў: «Прашу не судзіць мяне строга. І прашу не пазбаўляць волі. Мама пасля смерці бацькі засталася адна і мае патрэбу ў дапамозе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць