Доктару з Полацка далі сем сутак за перапост артыкула пра Тарайкоўскага. Ён абвясціў галадоўку
15 верасня суд у Полацку пакараў арыштам на 7 сутак доктара-псіхіятра Полацкай абласной псіхіятрычнай бальніцы Віталя Савіцкага за перапост артыкула ў сацыяльнай сетцы, паведамляе «Віцебская вясна».
Перапост матэрыялу быў зроблены яшчэ 16 чэрвеня ва «УКантакце» ў суполцы, якую прызналі экстрэмісцкай.
Тэкст распавядаў пра жыццё жонкі Аляксандра Тарайкоўскага.
Віталя Савіцкага затрымалі зранку 14 верасня, калі ён прыйшоў у Полацкі РАУС па павестцы. Доктара абвінавацілі ў распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць (арт. 19.11 КаАП).
На судзе Віталь Савіцкі не прызнаў сваёй віны, пагадзіўшыся з тым, што сапраўды перапосціў артыкул пра сям'ю Тарайкоўскага. Зазначыў, што ў тэксце артыкула не было ніякіх заклікаў да гвалту ці «экстрэмісцкай дзейнасці». Медык заявіў, што не ведаў пра тое, што суполка лічыцца «экстрэмісцкай».
Каментары