Меркаванні

Раманчук: Трэба, каб Пазняк ехаў у краіну і паспрабаваў з чыстага ліста размаўляць з уладамі Беларусі

Эканаміст Яраслаў Раманчук у інтэрв'ю «Радыё Свабода» выказаўся пра небяспеку санкцыяў і што сёння трэба тэрмінова зрабіць для дыялога ў краіне.

Аналітык мяркуе, што эканамічныя санкцыі Захаду вядуць да страты суверэнітэту на карысць Расіі.

— Сёння адбываецца ўцягванне Беларусі ў арбіту вайсковай, інфармацыйнай, дыпламатычнай і геастратэгічнай палітыкі Расіі. А гэта ўжо эрозія нашага суверэнітэту. Калі раней я выступаў супраць санкцый, я менавіта гэта меў на ўвазе.

Тое, што сёння столькі беларусаў апынуліся за межамі, той стан грамадска-палітычнага супраціву і той стан залежнасці, які мы маем сёння з 28-ю дарожнымі мапамі…

З усім гэтым расійцы могуць зрабіць так, што на восень 2022 году колькасць людзей, якія будуць лабіраваць інтарэсы Крамля, будзе большаю за колькасць тых, хто будзе лаяльны Лукашэнку.

Гэта, безумоўна, зʼяўляецца пагрозай нашаму суверэнітэту і існаванню незалежнасці нашай краіны.

 — Ці могуць санкцыі Захаду дасягнуць сваёй мэты — дэмакратызацыі Беларусі і пачатку ўнутрынацыянальнага інклюзіўнага дыялогу?

— Калі еўрапейцы і амерыканцы ўводзяць санкцыі, трэба разумець, якія часавыя параметры яны маюць на ўвазе.

Год — не рэалістычна. 5 гадоў — можа быць і дасягнуць, але за пяць гадоў Беларусь можа страціць сваю незалежнасць.

Таму ў кароткатэрміновай перспектыве выкананне таго парадку дня, які маюць на ўвазе аўтары санкцый, — нерэалістычнае.

Замест дыялогу мы маем яшчэ большае закатванне ў асфальт грамадска-палітычнай супольнасці. Замест спробы адматаць назад мы бачым актыўную пракрамлёўскую палітыку, якая яшчэ больш уцягвае ўлады Беларусі ў арбіту расійскіх інтарэсаў.

Так што санкцыі не даюць таго эфекту, на які разлічваюць іх аўтары. І гэта, безумоўна, трагедыя тых людзей, якія застаюцца ў Беларусі і працуюць у грамадстве, якое знаходзіцца ў стане шоку, страху, дэпрэсіі і прыглушанага, унутранага гневу.

 Апошнія апытанні Chatham House паказваюць, што Лукашэнка мае падтрымку недзе 30%.

Пры дапамозе свайго «амонаправа» ён можа кансалідаваць яшчэ столькі ж і сказаць: «Я зноў стаў народным прэзідэнтам».

— Якое, на вашу думку, выйсце з гэтай сітуацыі?

— Выйсце цяпер няпростае. Цяпер трэба думаць, як адматаць назад і зноў наладзіць масты для грамадскай і палітычнай працы ў краіне. Так ці іначай, я б ня раіў уводзіць санкцыі ў такім рэжыме, як яны ўводзяцца цяпер. Бо яны б’юць па святая святых — па нашым суверэнітэце і незалежнасці.

Калі пры цяперашнім стане праз год-два не будзе зменаў, то я думаю, што мы будзем размаўляць з генераламі і палкоўнікамі, якія будуць прадстаўляць ужо іншы вайскова-палітычны рэжым у нашай краіне.

Так што ёсць патрэба на нейкі інклюзіўны дыялог. Для гэтага можна выкарыстоўваць патэнцыял і аўтарытэт таго ж Зянона Станіслававіча Пазняка, каб ён паехаў у краіну і паспрабаваў з чыстага ліста размаўляць з уладамі Беларусі.

— Але пакуль што Лукашэнка на ніякі дыялог ні з кім не ідзе.

— З Ціханоўскай на дыялог ён сапраўды не ідзе, а з Пазняком можа пайсці.

Чытайце таксама: «На замежных санкцыях як надзею на выратаванне можна ставіць крыж». Былы дыпламат Мацукевіч — пра санкцыі і чаму яны шкодныя

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць