Свет

Малдова папрасіла ЕС экстранна дапамагчы з пастаўкамі газу з-за высокіх цэн на расійскае паліва

Паводле звестак Financial Times, Малдова не хоча згаджацца на новыя ўмовы «Газпрама» і просіць Еўрасаюз пачаць пастаўкі праз Румынію.

FT адзначае, што пастаўкі ў Малдову з Расіі знізіліся прыкладна на траціну. Пры гэтым у верасні кошт за тысячу кубаметраў складаў 550 даляраў, а ў кастрычніку ўжо 790 даляраў — амаль у пяць разоў больш, чым Кішынёў плаціў летась. Беларусь плаціць, напрыклад, 128,5 даляраў.

Віцэ-прэм'ер краіны Андрэй Спіну назваў такія кошты «неапраўданымі і нерэалістычнымі». Ён адзначыў, што краіна вядзе перамовы з «Газпрамам» аб новым кантракце, але таксама вывучае «альтэрнатыўныя шляхі паставак газу», паведамляе тэлеканал Дождь.

Еўрасаюз восенню гэтага года сутыкнуўся з рэкорднымі цэнамі на газ з-за нізкай запоўненасці сховішчаў і недастатковымі пастаўкамі з Расіі. У «Газпраме» ў пачатку кастрычніка заявілі, што могуць разгледзець павелічэнне паставак да канца месяца, калі кампанія запоўніць сховішчы ў Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам20

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць