Эканоміка

Мінфін аб'явіў банкрутам Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў. Ён выпусціў аблігацыі на мільён даляраў

Мінфін паведаміў аб невыкананні абавязацельстваў па аблігацыях чарговай кампаніі. Гэтым разам гаворка ідзе пра каштоўныя паперы Пухавіцкага камбіната хлебапрадуктаў. Прадпрыемства спрабавала пазычыць мільён даляраў на мадэрнізацыю вытворчасці праз продаж аблігацый. 15 жніўня гэтага года наступіў тэрмін пагашэння аблігацый, то-бок камбінат павінен быў вярнуць намінальны кошт аблігацый. Аднак была апублікавана аб'ява аб невыкананні гэтых абавязацельстваў. Як раней паведамлялася, адзін з акцыянераў гэтага хлебакамбіната — бізнэсовец Анатоль Трухановіч — бацька Ганны Канапацкай. 

Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў не выканаў абавязацельствы па пагашэнні па адным з выпускаў аблігацый. Тэрмін іх звароту — з 15 жніўня 2017 года да 14 жніўня гэтага года. 

Відаць, гаворка ідзе пра выпуск 1000 аблігацый, намінальны кошт кожнай — 1000 даляраў. Агульны кошт — мільён даляраў. Стаўка даходу — 7% гадавых. Гэта значыць, што з адной аблігацыі штогадовы даход планаваўся на ўзроўні 70 даляраў.

Адзін з акцыянераў камбіната — бізнэсмен Анатоль Трухановіч, бацька Ганны Канапацкай, экс-дэпутата і экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. У 2020 годзе Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў трапіў у спіс прадпрыемстваў, даўгі якога перад бюджэтам вырашылі рэструктурыраваць па ўказе Аляксандра Лукашэнкі. Гаворка ішла пра 19,8 мільёна рублёў. Планавалася, што прадпрыемства ажыццявіць дадатковы выпуск акцый на гэтую суму, а ААТ «Агенцтва па кіраванні актывамі» пагасіць яго запазычанасць перад бюджэтам.

Грошы ад прададзеных аблігацый прадпрыемства мела намер накіраваць на фінансаванне бягучай і інавацыйнай дзейнасці прадпрыемства, пагашэнне крэдытных абавязацельстваў. У 2017-2020 гадах мелі намер выдаткаваць на мадэрнізацыю вытворчасці камбікорму, мяса птушкі і яек каля 6 мільёнаў рублёў. На набыццё дзвюх ліній гранулявання, транспартнага абсталявання планавалі накіраваць каля 2,7 мільёна еўра.

Што паслужыла ў выніку прычынай невыканання абавязацельстваў па аблігацыях, не паведамляецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт8

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію7

У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі. Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі17

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Пратон» у горадзе Арол4

Амерыканскі бізнэс-джэт паставіў рэкорд хуткасці для самалётаў — больш за 1000 км/г1

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт8

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць