Грамадства

«Нават падначаленыя Чамаданавай адмовіліся». Што вядома пра Наталлю Сахарчук, якая стала прэс-сакратаркай МУС

На месца звольненай Вольгі Чамаданавай у прэс-службу МУС прыйшла малавядомая Наталля Сахарчук. У журналістаў яна асацыюецца з аддзелам агітацыі і прапаганды Брэсцкага ДАІ. Яна там доўга працавала, перад тым як стала афіцыйным прадстаўніком УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

Наталля Сахарчук родам з міліцэйскай дынастыі. Яе дзед быў начальнікам Кармянскага РУУС яшчэ ў савецкія часы. Бацька — палкоўнік у адстаўцы Міхаіл Зялёны — калісьці ўзначальваў брэсцкую міліцыю. Муж Сахарчук таксама міліцыянер: служыць у абласной ДАІ.

У 2015 годзе сям'я Сахарчук атрымала ўзнагароду як лепшая міліцэйская сям'я. Фота: sb.by.

Сама Наталля вучылася і расла ў Брэсце, а пасля таксама пайшла працаваць у міліцыю. Спачатку следчай, а затым перайшла ў абласную ДАІ. Больш за 10 гадоў яна ўзначальвала аддзяленне агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной ДАІ.

Потым больш за два гады кіравала прэс-службай УУС Брэсцкага аблвыканкама. Абласным прэс-сакратаром стала пасля таго, як з пасады знялі Сяргея Дучэнку.

«Пазіцыя прэс-сакратара ў сістэме МУС заўсёды была рызыкоўнай, бо можна было вылецець толькі пасля «няправільнага», на думку начальства, каментара журналістам. Так адбылося і з Дучэнкам — яго моцна панізілі, а на яго пасаду ўзялі Сахарчук, — расказала «Нашай Ніве» абазнаная крыніца з сістэмы МУС. — На пасаду прэс-сакратара МУС яна прыходзіць гэтак жа выпадкова, як некалі прыходзіла Чамаданава.

Фота: realbrest.by.

Кар’ерная сітуацыя ў Брэсце Сахарчук нічога ўжо не абяцае — вышэй не скочыць. А пры пераводзе ў Мінск вымалёўваецца перспектыва атрымаць пагоны палкоўніка (цяпер яна падпалкоўнік — заўв. «НН») і службовую кватэру: раней у Мінск не вельмі хацелі ехаць — супрацоўнікам прэс-службы не давалі жылля».

Таксама ў гэтай гісторыі ёсць пэўная адметнасць: ніхто, апроч Сахарчук, не пагадзіўся быць прэс-сакратаром МУС. 

«Работнікі разумеюць, гісторыя, пачатая ў 2020-м, яшчэ не скончана, — кажа наша крыніца. — Ісці на пасаду прэс-сакратара азначае паўтарыць лёс Чамаданавай — атрымліваць на свой адрас праклёны, без магчымасці адмыцца, сказаўшы, што толькі выконваў загады.

Таму ніводны з падначаленых Чамаданавай, у тым ліку з тых, каго яна сама прыводзіла, начальнікам прэс-службы ісці не захацеў, знайшоўшы больш-менш прымальныя адгаворкі.

Прыйшлося шукаць па ўсёй краіне — знайшлі Сахарчук. Імаверна варта чакаць працягу закладзенай інфармацыйнай лініі, але без самадзейнасці — у Сахарчук не столькі энергіі, як у Чамаданавай».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць