Культура

«Тузін. Перазагрузка»: без песень пра бацьку

Гурт Naka пакуль не прыняў пераклад свайго гіта «Дарога», у якім «отец» стаў «бацькам».

Праект «Тузін.Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі» паступова падыходзіць да свайго лягічнага завяршэньня. Дакота запісала ўжо свой «фабрычны» гіт «Запалкі», «Нестандартны варыянт» чаруе разам зь Сяргеем Балахонавым над прыпевам трэку «Да неба», а гурт Naka пакуль не прыняў пераклад, у якім «отец» стаў «бацькам».

Гурт «Нестандартны варыянт» яшчэ працуе над тэкстам сваёй песьні разам зь літаратарам Сяргеем Балахонавым. Засталося ўзгадніць толькі прыпеў і выбраць адзін з чатырох варыянтаў. «Калі ў рэп-творы зьяўляецца хоць адзін лішні склад, то гэта ўжо ня ў тэму, таму мы вельмі патрабавальныя да тэксту», – тлумачыць адзін зь лідэраў «Нестанды» Зьміцер Міхневіч. Выканаўца прызнаецца, што працы ў яго досыць: асноўная – на менскім трактарным, падпрацоўка гукарэжысэрам у студыі, да ўсяго здымкі праграмы пра рэп-музыку на Першым музычным тэлеканале, а таксама канцэрты і рэпетацыі. «Але праект «Перазагрузка» – у ліку нашых прыярытэтных у бліжэйшы час, вельмі цікава будзе паслухаць вынік», – кажа рэпер.

А вось сьпявачка Дакота ўжо зацьвердзіла беларускую вэрсію свайго «фабрычнага» гіта – «Спички» у пераасэнсаваньні Глеба Лабадзенкі. Вакал для «Запалак» ужо запісаны і цяпер на студыі Osmos ідзе зьвядзеньне трэку.

«Мне вельмі цікава ўдзельнічаць у падобных творчых праектах, – сказала Дакота адразу пасьля запісу. – Што бы там не казалі, але я беларуска і добра размаўляю па-беларуску. На маім будучым альбоме абавязкова будзе некалькі песень на роднай мове, якія я напісала сама».

Гурт Naka на днях зьбіраецца ў студыі, каб урэшце запісаць беларускую вэрсію свайго гіта – «Дарога». Але перад гэтым яшчэ мае пасядзець разам з перакладчыкам Глебам Лабадзенкам на тэкстам. «Ёсьць некалькі момантаў у перакладзе, якія я не магу прыняць. У арыгінале мы пяем пра «Отца». Перакладчык жа звузіў сэнс, падаўшы гэта слова, як «бацька».

А «бацька» да ўсяго самі ведаеце, які мае дадатковы сэнс:)».

Інтэрнэт-прэзэнтацыя праекту «Тузін. Перазагрузка» адбудзецца ў новым музычным сэзоне на старонках «Тузін Гітоў» і «Будзьма беларусамі».

Даведка: У праекце «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам.

***

Інфармацыйныя партнэры акцыі «ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА»:

Інтэрнэт-партал TUT.BY

Першая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту — Netradio.by

Першая беларуская газэта — «Наша Ніва»

Першая беларуская транспамежная FM-станцыя — Радыё Рацыя (98,1 FM у Гародні і Беластоку)

Праграма «Proдвижение» (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале «Лад»)

Праграма «Новая зямля» (шточацьвер а 23-ай гадзіне на Радыё Unistar (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце).

Тузін Гітоў

Каментары

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы21

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў9

У кватэры беларусаў з 1 сакавіка будуць прыходзіць і задаваць пытанні: хто і навошта12

Якія краіны лепш за ўсё даюць візы беларусам і калі пачынаць афармленне, каб паспець да летняга адпачынку?5

«Ім лепш гэтага не рабіць». Трамп папярэдзіў Іран на фоне пагроз адказаць «наймацнейшым ударам»5

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба44

У вёсцы пад Віцебскам ёсць душэўны музей: кормяць смачна, а запіс ажно за месяц

Аналіз ДНК дазволіў зазірнуць у інтымнае жыццё неандэртальцаў10

У Іране людзі выходзяць святкаваць смерць Хаменеі ВІДЭА15

Трамп: Хаменеі, адзін з самых ліхіх людзей у гісторыі, мёртвы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы21

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць