Грамадства

Літва ў тры разы павялічыць выплату мігрантам, якія добраахвотна пагодзяцца вярнуцца на радзіму

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце павялічыла ў тры разы выплату мігрантам, якія добраахвотна вырашаюць вярнуцца на радзіму. Яна складзе 1000 еўра, паведаміла міністэрства ў сераду, піша Delfi.lt.

Delfi

«Вяртанне мігрантаў у краіны паходжання з'яўляецца складаным і доўгім працэсам. Утрыманне аднаго мігранта абыходзіцца Літве ў год у 11 тыс. еўра — гэта насамрэч вялікі цяжар для дзяржавы. Мы шукаем спосабы, як заахвоціць да вяртання і спадзяемся, што павышэнне выплаты павысіць колькасць тых, хто вырашыў вярнуцца», — сказала Білатайце.

Міністэрства адзначае, што асноўная частка гэтых выплат будзе фінансавацца за кошт сродкаў, прадастаўленых Літве Еўракамісіяй на барацьбу з міграцыйным крызісам.

Паводле інфармацыі МУС, Дэпартамент міграцыі завяршыў разгляд прашэнняў аб прытулку мігрантаў, якія незаконна трапілі ў Літву з Беларусі. Яны былі зарэгістраваныя летам і ў верасні.

З 3272 заяў прытулак прадастаўлены 54 замежнікам — астатніх чакае высылка з краіны.

Прытулак дадзены грамадзянам Сірыі, Емена, Ірака, Эрытрэі, Афганістана. Яны атрымаюць дазвол на жыхарства ў Літве і будуць удзельнічаць у праграме інтэграцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі9

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з авіякампаній увяла ў сваіх самалётах спальныя месцы

«Эфект вечнага лета». У Беларусі ўжо ў канцы красавіка дзе-нідзе растуць падасінавікі1

Гарбаты кіт Цімі жывы і нарэшце кіруецца ў Паўночнае мора. Аперацыя па яго выратаванні цягнулася два месяцы

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі7

На Палессі танна прадаюць сядзібу ХІХ стагоддзя з чырвонай цэглы. Можна перарабіць у жылы дом

У Хабараўскім краі адбыўся замах на генерала, які камандаваў разнёю ў Бучы11

З асобным уваходам і зонай барбекю. У «Мінск-Свеце» ёсць такая кватэра

Эпоха адраджэння і апсайклінг — у Варшаве прайшоў модны паказ новых калекцый беларускіх дызайнераў4

Жыхарка Гомеля даведалася пра мільёны мужа толькі пасля разводу і пайшла ў суд17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі9

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць