Грамадства

20-гадоваму студэнту Арцёму Баярскаму, які адмовіўся ад прэзідэнцкай стыпендыі, далі пяць гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 9 снежня агучылі прысуд 20-гадоваму Арцёму Баярскаму. Суддзя Алена Шылько прызнала экс-студэнта 2-га курса хімфака БДУ вінаватым ў «стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем і ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме па хадайніцтве пракурора Вольгі Дындзілевіч. Вядома толькі, што Арцёма абвінавачвалі ў адміністраванні тэлеграм-канала «Мая краіна Беларусь» і тэлеграм-чата «Я выхожу/МКБ», а таксама ва ўдзеле ў маршы 25 кастрычніка 2020 года.

За кратамі хлопец утрымліваецца восем з паловай месяцаў.

Хто такі Арцём Баярскі

20-гадовы Арцём Баярскі, ураджэнец Гродна, да затрымання вучыўся на хімічным факультэце БДУ. Ён чатыры разы станавіўся стыпендыятам спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных студэнтаў і навучэнцаў. Разам з іншымі студэнтамі, Арцём адмовіўся ад гэтай стыпендыі. 

Год таму пасля Маршу пенсіянераў яго жорстка затрымалі, збілі і арыштавалі на 15 сутак паводле «народнага» артыкула 24.23 КаАП. У сваім дзённіку Арцём падрабязна апісаў збіццё ў Ленінскім РУУСе:

«Калі завялі ў бус, мяне адразу ж пачалі біць. Білі ў асноўным кулакамі па твары, таксама закранула левую руку і левы бок. Паставілі сіняк пад левае вока, таксама быў моцны боль у раёне левай скроні. Невядомыя ў чорным патрабавалі назваць, дзе я жыву і вучуся, адначасна абсыпаючы мяне тумакамі і круцячы пальцы. Потым на двух пальцах быў моцны ацёк і яны балелі.

Пакуль везлі ў РУУС, у мой бок сыпаліся рознага кшталту пагрозы, абразы. Пагражалі, што адлічаць з універсітэта і я пайду ў войска. Сцвярджалі, што я праплачаны. Я вырашыў згаджацца з усім іх славесным патокам. Здаецца, гэта крыху супакойвала іх злосць, і яны пераставалі мяне біць.

У мяне знайшлі сцяг Хабараўска, зрабілі ў ім дзірку і напялілі мне на галаву. У такім «уборы» мяне даставілі ў РУУС Ленінскага раёна. Калі я выйшаў з буса, адчувалася, што ў мяне вока было прыпухлым і вельмі моцна балела галава».

Збівалі, каб атрымаць паказанні

Другі раз Арцёма затрымалі сёлета напярэдадні Дня волі — 24 сакавіка. Раніцай у інтэрнат да яго прыйшлі сілавікі — падставай стаў бела-чырвона-белы сцяг, які нібыта хтосьці вывесіў у пакоі. Усіх студэнтаў паклалі на падлогу і закавалі ў кайданкі, але забралі толькі Арцёма. Яго асудзілі на 25 сутак па арт. 24.23 КаАП, але потым выставілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле за «стварэнне або кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем».

З Арцёмам запісалі «пакаяльнае відэа», дзе ён прызнаецца ў адміністраванні тэлеграм-канала і чата «Мая краіна Беларусь» (Я выхожу/МКБ). Але адчас допыту 19 красавіка хлопец паведаміў адвакату, што яго збілі дубінкамі, каб атрымаць відэа.

Сам Баярскі патлумачыў на апытанні, што яго білі ў будынку ГУБАЗіК на вуліцы Рэвалюцыйнай, калі апытвалі, ці датычны ён да тэлеграм-канала «Страйкам хімфака».

Нягледзячы на тое, што экспертыза выявіла ў Баярскага сінякі на ягадзіцах, галёнках і плячы, Цэнтральны раённы аддзел СК адмовіў студэнту ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў ГУБАЗіКа.

 27 кастрычніка, праз паўгода пасля затрымання Арцёма Баярскага і выстаўлення яму абвінавачвання па арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса, МУС прызнала экстрэмісцкім фарміраваннем тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь» і чат «Я выхожу/МКБ».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць