Грамадства

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: «Вось і цяпер мы побач з людзьмі — у турме»

Пяць месяцаў, як намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч утрымліваецца за кратамі ў СІЗА-1 (яго затрымалі ў ліпені). Ужо тры тыдні вясновец з пнеўманіяй ляжыць у турэмным шпіталі, але, па яго словах, ужо ідзе на папраўку. Свой ліст на волю Валянцін напісаў 11 снежня — на наступны дзень пасля Міжнароднага дня правоў чалавека, паведамляюць праваабаронцы.

«Учора было наша прафесійнае свята — Міжнародны дзень правоў чалавека. Не ведаю, ці адзначылі вы яго неяк і ў якім настроі. Але мушу адзначыць, што ўсе гэтыя падзеі і ўсё, што з намі адбылося, яшчэ раз яскрава дэманструюць важнасць нашай місіі, важнасць для ўсяго нашага грамадства і ўсіх людзей.

«Вясна» заўсёды была і застаецца адной з самых яскравых і важных арганізацый праваабарончай супольнасці. Мы стаялі каля вытокаў праваабарончага руху Беларусі ў 90-х, мы былі і застаемся на вастрыні, заўсёды з нашым народам. Вось і цяпер, наша пасадка ў турму — нішто іншае, як адзнака нашай дзейнасці з боку існуючага палітычнага рэжыму.

А для нас гэты крок — максімальная актуалізацыя праблемы палітвязняў. Пасадзіўшы праваабаронцаў у турмы, яны максімальна актуалізавалі гэтую праблему, цяпер яе не абмінеш. Так што, усё мы рабілі і робім правільна. Мы ж заўсёды з народам. Вось і цяпер мы побач з людзьмі — у турме».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам29

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць