Здароўе

Даследаванні: «Амікрон» мякчэйшы за папярэднія хвалі, людзі радзей трапляюць у бальніцу

Паводле папярэдніх даследаванняў, апублікаваных у Вялікабрытаніі і Паўднёвай Афрыцы, штам амікрон мякчэйшы ў параўнанні з папярэднімі хвалямі, піша BBC.

У хворых на амікрон імавернасць патрапіць у стацыянар бальніцы на 30-70% меншая, чым у хворых на папярэднія штамы.

Аднак лекары перажываюць, што нават калі амікрон будзе ў сярэднім мякчэйшым, яго хуткае распаўсюджванне і высокая колькасць выпадкаў захворвання можа выклікаць высокую нагрузку на бальніцы.

Даследаванне, праведзенае ў Шатландыі, адсочвала каранавірус і колькасць людзей, якія апынуліся ў бальніцы.

У даследаванні паведамляецца, што калі б амікрон паводзіў сябе як дэльта, то 47 чалавек ужо былі б шпіталізаваныя. На гэты момант іх усяго 15.

Такім чынам патрэбнасць у стацыянарнай дапамозе скарачаецца на 2/3.

Іншае даследаванне, праведзенае ў Паўднёвай Афрыцы, таксама зазначае, што хваля амікрона мякчэйшая.

Людзі на 70-80% радзей маюць патрэбу ў стацыянарным лячэнні ў параўнанні з іншымі хвалямі.

Даследаванне амікрона, праведзенае Імперскім каледжам Лондана, адзначае, што мутацыі амікрона зрабілі яго больш мяккім вірусам за дэльту.

Амікрон больш мяккі не толькі з-за сваіх уласцівасцяў, але і з-за таго, што ўжо многія людзі набылі натуральны імунітэт альбо былі вакцынаваны.

Універсітэт Ганконга выявіў, што амікрон хутчэй заражае дыхальныя шляхі, але горш пранікае ў глыбокія тканкі лёгкіх, дзе ён можа нанесці большую шкоду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць