Грамадства

Максім Знак пра папраўкі: У сталінскія рэпрэсіі ў СССР дзейнічала самая прагрэсіўная ў свеце Канстытуцыя

Юрыст, прадстаўнік штаба Віктара Бабарыкі Максім Знак, асуджаны ў верасні 2021 года на 10 гадоў зняволення, у пісьмовых адказах для Deutsche Welle паразважаў у тым ліку і аб папраўках у Канстытуцыю. Пытанні былі зададзеныя яшчэ да апублікавання ўчора праекта дакумента. 

— Паводле некаторых ацэнак, у часы самых суровых палітычных рэпрэсій у СССР дзейнічала самая прагрэсіўная ў свеце Канстытуцыя. Гэта не дапамагло. Я не магу ўявіць змены ў Канстытуцыю РБ, якія вырашаць усе праблемы, хоць шэраг пытанняў можна было б зняць. Але пры безальтэрнатыўным рэферэндуме, калі побач няма двух праектаў Канстытуцыі, фактычна, выбару не будзе.

Да гэтага часу няма апублікаванага праекта (праект быў апублікаваны толькі ўчора, 27 снежня). Мяркуючы па тых прапановах, якія былі агучаныя, хутчэй за ўсё, гаворка будзе ісці пра змены, якія могуць ацэньвацца, як патрэбныя ці не вельмі, але дакладна не прывядуць ні да якіх прынцыповых зменаў. Смешна, што па тэлевізары паказваюць сацыяльнае апытанне, у якім 70% апытаных сказалі, што змены, вядома, патрэбныя. Пры гэтым апытаныя назвалі ў якасці асноўных змяненняў у Канстытуцыю захаванне статус-кво. Такое патрэбнае змяненне без зменаў.

— На ваш погляд, якія абавязковыя нормы павінны быць у будучай Канстытуцыі РБ?

— Яшчэ 2 кастрычніка 2020 года я спрабаваў адправіць на волю сшытак, спісаны прапановамі ў Канстытуцыю. Ні адвакатам, ні сваякам яго не перадалі. Але пасля сустрэчы ў СІЗА КДБ у 2020 годзе гэты сшытак адправіўся ў нейкія высокія кабінеты.

Адна з патрэбных, на маю думку, змен — гэта вяртанне найвышэйшай юрыдычнай сілы законам. Цяпер жа перавагу маюць дэкрэты і ўказы Лукашэнкі. Яшчэ летам гучалі, праўда не вельмі выразна, прапановы аб абмежаванні заканадаўчых правоў прэзідэнта. Але паглядзім, ці будзе гэта ў праекце, у якой форме і ці стануць ўказы падпарадкоўвацца законам або, да прыкладу, проста знікнуць дэкрэты, а па юрыдычнай сіле актаў зменаў не будзе.

Права Лукашэнкі і вузкага кола прызначаных ім людзей вызначаць, хто стане наступным Лукашэнкам, зараз будзе замацаванае канстытуцыйна

Апублікавалі праект змен у Канстытуцыю Беларусі. Што там новага?

Лукашэнку нават пасля адстаўкі не змогуць судзіць? Паглядзелі праект новай Канстытуцыі

Каментары

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць