Свет

Старшыня Канстытуцыйнага суда Расіі дапусціў вяртанне смяротнага пакарання

Старшыня Канстытуцыйнага суда Валерый Зоркін не выключыў магчымасці зняцця мараторыю на смяротнае пакаранне. Пра гэта гаворыцца ў яго кнізе «Канстытуцыйнае правасуддзе: працэдура і сэнс», апублікаванай на сайце суда. 

Фота ТАСС

«Тая акалічнасць, што Канстытуцыйны суд прыняў рашэнне, якое робіць немагчымым прымяненне смяротнага пакарання ў Расіі на дадзеным гістарычным этапе яе развіцця, не выключае магчымасці вяртання да гэтай меры пакарання ў будучыні», — лічыць Зоркін.

Пытанне аб прымяненні вышэйшай меры пакарання не можа быць закрытае, пакуль ёсць наўмысныя забойствы, піша Зоркін. Паводле яго слоў, многае залежыць ад агульнай прававой сітуацыі ў Расіі, ад таго, наколькі далёка краіна зможа рушыць наперад у справе стварэння «моцнага, упэўненага ў сабе правапарадку». Уведзены ў краіне мараторый на смяротнае пакаранне ён назваў «саступкай, адыходам ад патрабаванняў прававога прынцыпу роўнасці».

Мараторый на смяротнае пакаранне ў Расіі з'явіўся 1997 годзе, калі Расія ўступіла ў Раду Еўропы і падпісала пратакол да Канвенцыі аб абароне правоў чалавека аб адмене смяротных прысудаў у мірны час. Пратакол не быў ратыфікаваны, але з гэтага моманту смяротнае пакаранне ў Расіі забаронена ўжываць згодна з Венскай канвенцыяй. Дэ-факта смяротнае пакаранне ў краіне не ўжываецца з 1996 года, пры гэтым у Крымінальным кодэксе такое паняцце ёсць.

У Беларусі ж прымяняецца смяротнае пакаранне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»13

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні11

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць