Грамадства

Беларусам могуць дазволіць падаваць у суд за парушэнне Канстытуцыі. Але ці дапаможа гэта?

У праекце новай Канстытуцыі замацаваныя змены ў працы судоў. Так, беларусам могуць дазволіць звяртацца ў Канстытуцыйны суд, калі яны палічаць, што парушаныя іх правы, а на больш нізкіх узроўнях ім адмовілі ў абароне. Але ёсць пытанні, ці будуць эфектыўнымі гэтае і іншыя новаўвядзенні.

Так, права абіраць старшыняў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў хочуць перадаць Усебеларускаму народнаму сходу, раней іх проста прызначаў Лукашэнка. Афіцыйна сцвярджаецца, што гэта яшчэ больш узмацніць давер беларусаў да судовай улады, якая стане яшчэ больш незалежнай і бесстаронняй. На практыцы ў прэзідыум УНС, няма сумневаў, будуць уваходзіць найбліжэйшыя прыхільнікі Лукашэнкі, а ён сам, як прапісана ў праекце новай Канстытуцыі, можа ўваходзіць у кіраўніцтва схода. Так што наўрад ці варта чакаць істотных зменаў.

Апублікавалі праект змен у Канстытуцыю Беларусі. Што там новага?

Кіраўніком Вярхоўнага суда ўжо больш за 25 год з’яўляецца Валянцін Сукала, без перабольшвання можна сказаць, што ён сапраўдны аксакал рэжыму Лукашэнкі. Канстытуцыйны суд 14 год узначальвае Пётр Міклашэвіч, які да таго быў генпракурорам, у 2008-м яго памянялі месцамі з былым старшынём Канстытуцыйнага суда Рыгорам Васілевічам. Але Міклашэвіч даўжэй затрымаўся ва ўладзе.

У Канстытуцыйнага суда пасля рэферэндума можа дадацца працы. Па-першае, суды змогуць накіроўваць у КС запыты, калі ўзнікнуць сумневы, ці адпавядае Канстытуцыі пэўны закон. Па-другое, грамадзяне, якія прайшлі ўсе судовыя ўстановы, але лічаць, што іх канстытуцыйныя правы парушаныя, змогуць звярнуцца ў Канстытуцыйны суд.

Ёсць пытанне, наколькі новаўвядзенні будуць эфектыўныя. Пачынаючы з 1997 года, КС пагаджаецца з усімі законамі, спушчанымі зверху — ці то гэта кабальная кантрактная сістэма, ці то законы, накіраваныя на падаўленне палітычнай актыўнасці. Апроч таго, Канстытуцыйны суд прыйшоў да высновы, што заходнія санкцыі з’яўляюцца незаконнымі. Цяпер на гэтае рашэнне спасылаецца Лукашэнка і абяцае, што вінаватыя за гэта адкажуць.

Чытайце таксама: 

Канстытуцыйны суд прызнаў, што санкцыі ствараюць «пэўныя складанасці» для эканомікі і грамадзян, і назваў іх пераследам людзей за палітычную пазіцыю

«Як у Амерыцы нам не трэба». Што кажуць падчас «усенароднага» абмеркавання Канстытуцыі ў рэгіёнах

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора5

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць