Дзінара Алімбекава стала пятай у індывідуальнай гонцы на Алімпіядзе ў Пекіне. Перад апошняй стральбой спартсменка была першай на дыстанцыі.

instagram.com/dinara_alimbekova18
Прадстаўніца Беларусі дапусціла адзін промах на чатырох рубяжах і прайграла пераможцы з Нямечыны Дэнізе Херман 31,7 секунды.
Другой стала францужанка Анаіс Шэвалье-Бушэ (+9,4 секунды; 1 промах). Бронза ў нарвежкі Марты Ройсэланд (+15,3 секунды; 2 промахі).
Ірына Лешчанка фінішавала 41-й, Алена Кручынкіна — 48-й, Ганна Сола — 54-й.
Заўтра пройдзе індывідуальная гонка ў мужчын.
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары