Грамадства

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Мюнхене з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам

Падчас сустрэчы, якая адбылася 18 лютага у кулуарах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, Святлана Ціханоўская з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам абмеркавалі міжнародную рэакцыю на дзеянні беларускага рэжыму, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай. Таксама Ціханоўская абмеркавала беларускія праблемы з важнымі міжнароднымі чыноўнікамі.

Энтані Блінкен і Святлана Ціханоўская.

У размове з Блінкенам Ціханоўская адзначыла, што сітуацыя з правамі чалавека пагаршаецца, рэпрэсіі ўзмацняюцца, рэжым пачынае гандляваць беларускім суверэнітэтам. Лукашэнка страціў самастойнасць і гатовы вярнуць ядзерную зброю ў краіну.

А паколькі Беларусь мае вырашальнае значэнне для бяспекі ў Еўропе, то яна павінна быць у цэнтры міжнароднай увагі.

Таксама Ціханоўская сустрэлася сёння з кіраўніцай МВФ Крысталінай Георгіевай. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні выдзялення мільярда долараў Беларусі «для барацьбы з каранавірусам».

Святлана Ціханоўская з Крысталінай Георгіевай.

Лідарка беларускага дэмакратычнага руху адзначыла, што гэтыя грошы, хутчэй за ўсё, пойдуць на рэпрэсіі, а не на дапамогу людзям, і заклікала знайсці спосаб заблакаваць гэтыя сродкі. Яна падкрэсліла, што неабходна пераканацца, што ў будучыні рэжым у Беларусі не зможа злоўжываць механізмамі міжнароднай дапамогі.

Ціханоўская атрымала ад Георгіевай запэўніванні, што МВФ не збіраецца больш выдзяляць грошы рэжыму. У адказ яна адзначыла, што Беларусь разлічвае на дапамогу МВФ — як фінансавую, так і экспертную ў дачыненні да рэформаў — у новай Беларусі, пасля пераменаў.

Яшчэ адна важная сённяшняя сустрэча Ціханоўскай — з прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Петэрам Маўрэрам, на якой падымаліся пытанні ўдзелу беларускай арганізацыі Чырвонага Крыжа ў фальсіфікацыі выбараў і арганізацыі прыкрыцця для рэферэндуму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканцы папярэдзілі пра магчымы тэракт у Маскве. ФСБ у выніку праверкі затрымала падлетка5

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй19

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

Ад «дзякуй» да «наперадзе ДАІ»: як разумець сігналы кіроўцаў6

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць