Меркаванні

Мінск такі ўхіляецца ад прызнання «ДНР». Масква: «Такая пазіцыя скончыцца кепска»

Цікавыя гістарычныя падзеі. Ноч і паўдня Лукашэнка думаў, што рабіць з прызнаннем «Д(Л)НР». Яшчэ і паўнавартаснага прызнання Крыма расійскім у выглядзе паездкі туды не адбылося, а ўжо стаіць пытанне больш крутога парадку наконт «Д(Л)НР», піша палітычны аналітык Андрэй Елісееў.

Дзяржаўныя СМІ паўдня стваралі ўражанне, што нібы нічога і не адбылося. Афіцыйнае навіннае агенцтва статусам галоўнай падзеі ў свеце доўгі час надзяляла антыкаранавірусныя пратэсты ў Новай Зеландыі (!).

Акрамя сухіх навінных зводак пра пэўнае рашэнне Пуціна, нейкіх разгорнутых інтэрпрэтацый у афіцыйных беларускіх СМІ дагэтуль няма. У адрозненне ад праўладных тэлеграм-каналаў, якія апантана рады за «Д(Л)НР» і ўжо прадракаюць іх уваходжанне ў саюзную дзяржаву (!).

Сам Лукашэнка, выступаючы сёння з нагоды Дня ўзброеных сіл, ніяк пра «Д(Л)НР» не згадаў і толькі няпэўна «звярнуўся да ўкраінскага народа і кіраўніцтва: давайце зробім так, каб мы, славяне, заўсёды жылі ў міры і згодзе. <…> Трэба супакоіцца, узяць галаву ў рукі і прыняць правільнае рашэнне ў інтарэсах народаў».

МЗС Беларусі, заўсёды вельмі аператыўна рэагуе на падзеі кшталту вывешвання бела-чырвона-белага сцяга ў замежных краях, маўчаў большую частку дня. І толькі ў раёне 16 гадзін дня выдаў не менш расплывістую заяву, што «мы з павагай і разуменнем успрымаем рашэнне расійскага боку аб прызнанні незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік».

Мяркуючы па сённяшняй перасцярозе спікера расійскай Дзярждумы Вячаслава Валодзіна, Крэмль чакае нечага большага, чым выказаныя павага і разуменне:

«Мы спадзяемся, што рашэнне падтрымаюць і іншыя краіны. І не будуць імкнуцца для ўсіх быць добрымі <…> Такая пазіцыя скончыцца дрэнна. У першую чаргу, для тых, хто вось так вось спрабуе падладзіцца пад гэты зменлівы свет».

Вось гэта ростані!

Лукашэнка спрабуе абстрагавацца і выйграць час, але талерантнасць Крамля да такой вымушанай вытанчанай дыпламатыі Мінска, падобна, на зыходзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро9

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?6

Беларусь апынулася ў топе краін па тэмпах укаранення DeepSeek2

Паноў, ды не той. У расійскім пасольстве на Кіпры знайшлі мёртвым не таго чалавека, пра якога казалі раней2

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро9

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць